Знайсці
02.08.2018 / 16:22РусŁacБел

Дзве фуры спрабавалі вывезці ў Расію 30 тон металалому

У Лёзненскім раёне затрымалі дзве фуры з больш чым 30 тонамі лому чорнага металу, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

На аўтадарозе Віцебск-Смаленск 31 ліпеня каля вёскі Завольша Лёзненскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве аўтамашыны. У першай 31-гадовы жыхар Полацкага раёна спрабаваў вывезці за межы Беларусі больш за 16 тон лому чорнага металу на суму 4,1 тысячы. А ў другой аўтамашыне кіроўца 1971 года нараджэння збіраўся незаконна вывезці 14 тон лому металу на суму 3,5 тысячы. Тавар канфіскаваны.

Вываз металалому з усходніх раёнаў Беларусі ў Расію — распаўсюджаная з'ява. Гэта выклікана ў першую чаргу больш высокімі закупачнымі цэнамі на матэрыял у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930