Знайсці
02.08.2018 / 16:193РусŁacБел

Памочнік Пуціна прапанаваў адмяніць у Расіі пенсійны век. Замест гэтага ён прапануе купляць стаж

Урад Расіі абвясціў пра павышэнне пенсійнага веку. Рэформа выклікала абурэнне расейцаў. У апошнія выходныя ліпеня ў некалькіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэсту.

Эканамісты працягваюць прапаноўваць альтэрнатыўныя ўрадаваму варыянты пенсійнай рэформы. Бізнэс-амбудсмен Барыс Цітоў прапанаваў даць расейцам магчымасць дакупляць стаж, калі яны хочуць выходзіць на пенсію раней, піша Бі-бі-сі.

Ад пенсійнага веку, на яго думку, наогул можна адмовіцца. Людзі павінны выходзіць на пенсію па дасягненні пэўнага стажу, які будзе залежаць ад іх роду дзейнасці, патлумачыў ён.

Раней Цітоў прапаноўваў скасаваць Пенсійны фонд і перадаць яго функцыі казначэйству. Цітоў таксама прапаноўваў адмовіцца ад абавязковай назапашвальнай часткі пенсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930