Знайсці
02.08.2018 / 11:3814РусŁacБел

Дзяржаўныя СМІ заканадаўча абавязалі пісаць на замову ўлады

На сайце pravo.by з’явіўся Указ Аляксандра Лукашэнкі ад 31 ліпеня 2018 года «Аб пытаннях сродкаў масавай інфармацыі».

Фота sb.by.

Гэтым дакументам уносяцца змены ва ўказ кіраўніка дзяржавы ад 17 мая 2011 года «Аб падтрымцы асобных СМІ і некаторых арганізацый». У старой рэдакцыі выкарыстоўвалася наступная фраза: «правядзенне дзяржаўнай палітыкі праз СМІ».

Цяпер жа тлумачыцца, што менавіта маецца на ўвазе пад гэтым пунктам: «Пад правядзеннем дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі разумеецца стварэнне рэдакцыямі па замовах дзяржаўных органаў інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, тэле- і (або) радыёперадач, накіраваных на забеспячэнне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, а таксама іх распаўсюд праз СМІ, у тым ліку праз інтэрнэт».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930