Знайсці
02.08.2018 / 10:491РусŁacБел

Як прайсці анлайн-рэгістрацыю ў «Белавія»

Зарэгістравацца праз інтэрнэт можна на рэгулярныя рэйсы Белавія, якія вылятаюць з гарадоў: Мінск, Алматы, Астана, Ашхабад, Баку, Барселона, Батумі, Бялград, Берлін, Брэст, Будапешт, Варшава, Вільнюс, Гановер, Гомель, Гродна, Жэнева, Казань, Калінінград, Кіеў, Краснадар, Ларнака, Лондан, Мілан, Масква, Ніца, Адэса, Парыж, Прага, Рыга, Рым, Растоў-на-Доне, Санкт-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Стакгольм, Тэль-Авіў, Тбілісі, Франкфурт, Хельсінкі.

Умовы анлайн-рэгістрацыі на сайце Белавія

Авіякампанія «Белавія» прадастаўляе паслугу самастойнай рэгістрацыі на сваім афіцыйным сайце.

На жаль, мабільнага дадатку для смартфонаў анлайн-рэгістрацыі на рэйсы Белавія няма. На гэты момант на сайце авіякампаніі існуе толькі рэгістрацыя з абавязковай раздрукоўкай пасадачнага талона.

 Анлайн-рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за 24 гадзіны і сканчаецца за 2 гадзіны да вылету.

Для пошуку браніравання неабходна азнаёміцца з умовамі анлайн-рэгістрацыі і пацвердзіць гэта. Затым увесці код браніравання (гэта набор з шасці знакаў, якія Вам мусілі прыйсці на электронную пошту пасля куплі квітка) альбо доўгі нумар білета, а таксама прозвішча пасажыра лацінскімі літарамі. Пацвердзіць, калі азнаёміліся і згодны з умовамі анлайн-рэгістрацыі. Далей неабходна прытрымлівацца ўказанняў. Сістэма дазволіць выбраць зручнае месца ў самалёце, а пасля прапануе надрукаваць пасадачны талон. Можна і не друкаваць яго, але тады давядзецца падысці ў аэрапоце на стойку рэгістрацыі і атрымаць раздрукоўку.

Што рабіць, калі Вы забыліся код браніравання?

У сістэме рэгістрацыі існуе магчымасць электроннай рэгістрацыі нават тады, калі Вы не памятаеце свой код браніравання альбо нумар электроннага білета. У гэтым выпадку трэба ўвесці любы шасцізначны код (літары лацінскага алфавіта) і прозвішча пасажыра лацінскімі літарамі. Пасля памылкі пошуку адчыніцца старонка з магчымасцю дадатковага пошуку з дапамогай нумара карткі Белавія-Лідар, горада, кода браніравання, нумара электроннага білета. Такім чынам, ведаючы горад вылету і прылёту, таксама можна зарэгістравацца на рэйс.

Анлайн-рэгістрацыя зручная тым, што Вы можаце папярэдне выбраць месца ў самалёце, а ў выпадку вандроўкі з ручной паклажай не звяртацца на стойку рэгістрацыі, а адразу накіроўвацца ў пункт надгляду аэрапорта для Вашага рэйса. 

У выпадку, калі пасля праходжання працэдуры анлайн-рэгістрацыі Вам спатрэбіцца памяняць ці здаць авіябілет, неабходна звязацца з кол-цэнтрам па тэлефонах +375 17 220 25 55, 106 (толькі па Беларусі) або звярнуцца ў мясцовае прадстаўніцтва Белавія.

Жанна Антусевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера