Знайсці
01.08.2018 / 17:565РусŁacБел

Суд апраўдаў блогера Пятрухіна за непадпарадкаванне міліцыі, за якое ён ужо адбыў 3 сутак арышту

Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў адміністратыўную справу берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Яго вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам, паведамляе «Свабода».

Сяргей Пятрухін, архіўнае фота.

Судзьдзя Аляксандар Семянчук палічыў, што ў дзеяньнях Сяргея Пятрухіна ня было складу адміністратыўнага правапарушэньня. Сяргей Пятрухін заяўляў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, якое ня было прынятае. Пасьля гэтага блогер на знак пратэсту пакінуў судовую залю.

Да суду блогер казаў, што ня лічыць сябе вінаватым, бо ён «не аказваў ніякага непадпарадкаваньня міліцыянтам, а толькі хацеў дачакацца свайго адваката, ды азнаёміцца з санкцыяй пракурора, якую міліцыянты адмовіліся даць у рукі».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031