Знайсці
01.08.2018 / 16:28РусŁacБел

Huawei пацясніла Apple у сусветным рэйтынгу продажаў смартфонаў

Кітайская кампанія Huawei у другім квартале 2018 года апярэдзіла Apple па колькасці прададзеных смартфонаў, і заняла другое месца ў свеце. Пра гэта сведчаць даныя маркетынгавага даследавання кампаніі International Data Corporation (IDC).

Так, Huawei прадала 54,2 мільёна смартфонаў, што на 40,9% больш за аналагічны леташні перыяд (38,5 мільёна). Гэта складае 15,8% сусветнага рынку супраць 11% у другім квартале мінулага года.

Apple упершыню заняла трэцяе месца ў рэйтынгу па продажах смартфонаў — кампанія прадала 41,3 мільёнаў тэлефонаў.

Карпарацыя Samsung заняла першае месца ў рэйтынгу, прадаўшы 71,5 мільёна смартфонаў за гэты перыяд. Доля кампаніі на рынку склала 20,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930