Знайсці
01.08.2018 / 15:093РусŁacБел

Сёлета прахадны бал БДУ быў рэкордна высокі

Сёлета ў БДУ самы высокі сярэдні бал у гісторыі — 322. На дзвюх спецыяльнасцях — «Біялогія» і «Руская філалогія» — агульны конкурс не адкрывалі наогул: за месцы спаборнічалі толькі тыя, хто атрымаў права паступаць без экзаменаў.

«Колькасць пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд — 94, у мінулым годзе было 67. Сярэдні бал залічаных па агульным конкурсе — 322. Гэта самы высокі за ўсю гісторыю, што мы назіраем. Колькасць тых, хто па агульным конкурсе набраў больш за 300 балаў, — амаль 73%, — расказаў Еўрарадыё адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў. — Высокі працэнт медалістаў. На дзвюх спецыяльнасцях — «Біялогія (педагагічны напрамак)» і «Руская філалогія» — мы наогул не адкрывалі агульны конкурс. Ён быў сярод тых, хто паступаў без экзаменаў».

Чым абумоўленыя такія высокія вынікі? Заданні ЦТ сёлета былі лягчэйшыя, чым раней, ці абітурыенты паразумнелі?

«Пакуль складана сказаць, чаму гэта адбылося, — працягвае Вячаслаў Малафееў. — Трэба аналізаваць з улікам поўнай статыстыкі па ЦТ, і не толькі па дадзеных у БДУ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930