Дзесяцігадовы плывец пабіў рэкорд Майкла Фэлпса
Дзесяцігадовы плывец Кларк Кент Апуада пабіў адзін з рэкордаў 23-кратнага алімпійскага чэмпіёна з ЗША Майкла Фэлпса, які пратрымаўся 23 гады. Пра гэта паведамляе CNN.
Кент на міжнародным турніры ў Каліфорніі перамог у заплыве на 100 м батэрфляем з вынікам 1.09,38. Фэлпс усталяваў свой рэкорд у гэтай узроставай групе ў 1995 годзе (1.10,48). Кент, дарэчы, мае мянушку Супермэн з-за імя і прозвішча, як у супергероя з коміксаў.
Фэлпс завяршыў кар'еру пасля Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Амерыканскі плывец браў удзел у пяці Алімпіядах, на якіх заваяваў 28 медалёў (23 залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя). Амерыканец з'яўляецца самым тытулаваным спартсменам у гісторыі Алімпійскіх гульняў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Элітныя расійскія хакеры спрабавалі пашкодзіць французскую ГЭС, але пераблыталі яе з вадзяным млыном
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
 3
У Варонежы прагучалі выбухі, пасля іх пачаўся пажар
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера