Знайсці
31.07.2018 / 21:2619РусŁacБел

Фестываль Freaky Summer Party сабраў у Мінску тысячы шчаслівых людзей — вельмі шмат ФОТА

Юбілейны дзясяты артпікнік Freaky Summer Party прайшоў у мінскім парку Дрымлэнд. Два дні самых разнастайных актыўнасцяў: музыка, адукацыйныя лекцыі, экстрым, стрыт-фуд, фотазоны, дзіцячыя майстар-класы, тэатр, конкурсы ад спонсараў… І шмат прыгожых людзей.

10 год таму на пікніку за горадам 28 чалавек сабраліся пагуляць у фрысбі. Гады ішлі, а людзей збіралася ўсё больш, сам пікнік перабраўся ў Мінск, дадаваліся розныя актыўнасці, спонсары, геаграфія музычнага лайнапу разраслася да 20 краін, а апошнія гады фестываль наведвае ўжо некалькі тысяч чалавек.

Сёлета на фестывалі выступілі беларускія гурты «Петля Пристрастия» і Shuma, а таксама ўкраінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт «Pompeya», поп-панк і эма-трыа «Пасош», бельгійцы Warhaus.

Фоты Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930