Знайсці
01.08.2018 / 16:3632РусŁacБел

5 вялікіх кніг, без якіх не станеш студэнтам ЕГУ ў Вільні

Наперадзе цэлы летні месяц, яшчэ шмат чаго можна паспець прачытаць і на многія пытанні знайсці адказы. Ці важны для нас сёння Арыстафан? Куды сыходзіць час паводле Сенекі? Прайграў або выйграў Праметэй? Як насамрэч называўся самы вядомы твор Дэфо? Што агульнага паміж Дантэ і Далі?

Да 12 жніўня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (ЕГУ) праходзіць дадатковы набор на 7 бакалаўрскіх і магістарскіх праграм. Вучоба ў беларускім універсітэце ў Вільні заснавана на прынцыпах свабодных мастацтваў і навукі (liberal arts and sciences). Таму ЕГУ прапануе пазнаёміцца з пяццю вялікімі кнігамі, праз вывучэнне якіх павінны прайсці ўсе будучыя першакурснікі такіх бакалаўрскіх праграм, як «Культурная спадчына і турызм», «Міжнароднае права і права ЕС», «Медыя і камунікацыя» і «Візуальны дызайн і медыя».

Да пачатку навучальнага года ў кастрычніку студэнты ЕГУ чытаюць тэксты і фармулююць свае думкі, каб з самага першага дня ва ўніверсітэце быць гатовымі аспрэчваць, пераглядаць і раскрываць спадчыну вялікіх кніг.

Знаёмства з гэтымі творамі рыхтуе інтэлектуальную глебу, на якой студэнты змогуць асвоіць тэксты курса «Мова і мысленне». Такая ж практыка выкарыстоўваецца ў Бард-каледжы ў Нью-Ёрку і многіх іншых значных універсітэтах свету. Вышэйшая адукацыя не павінна абмяжоўвацца толькі трансляцыяй прафесійных ведаў. Яна павінна спрыяць выхаванню ў студэнтах адаптыўнасці і гнуткасці.

Каб не заблытацца ў аўтарах і творах, ЕГУ склаў даведнік з каментарамі па вялікіх кнігах, якія выкарыстоўваюцца падчас агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Index librorum / Спіс кніг

1. «Прыкуты Праметэй», Эсхіл

За выкраданне агню Гефест прыкоўвае Праметэя па загадзе Зеўса да скалы пад наглядам малодшага тытана Кратаса. Вязня наведваюць Акіяніды, іх бацька Акіян, Іо (каханая Зеўса, ператвораная Герай у карову), якая выпадкова прыйшла да скалы. Праметэй распавядае ім, што ён зрабіў для людзей, выкраўшы агонь у багоў, праклінае Зеўса і прарочыць. Характар Праметэя глыбока раскрывае яго рэпліка з дыялогу з Гермесам: «Я ніколі не прамяняю свайго няшчасця на тваё рабскае прыслугоўванне».

Дзірк ван Бабюрэн. Вулкан, які скоўвае ланцугамі Праметэя, 1623. Rijksmuseum.

Дай на хваробу тую захварэць мне;
Разумнаму мець славу дурня — добра!

Xор: Ці не зрабіў ты больш, чым расказаў нам?
Праметэй: Я навучыў людзей сваёй не прагнуць смерці.
Xор: Якія лекі даў ты ім на безнадзейнасць?
Праметэй: Я пасяліў надзею ў іх сляпую.

Мудры быў, надта мудры той,
Хто меў думку глыбока ў сэрцы і першы
Абвясціў красамоўна, што шлюб павінны
Роўны з роўнаю браць —
Бедным, гаротным не трэба імкнуцца
Мець у сваяцтве багатых, пыхлівых.

(пераклад Лявона Баршчэўскага)

Навошта гэта чытаць

П'еса старажытнагрэцкага драматурга Эсхіла «Праметэй прыкуты» — адна з самых вядомых антычных трагедый, якая заняла важнае месца сярод шэдэўраў сусветнай літаратуры і аказала ўплыў на паэзію і драматургію наступных эпох. Вобраз галоўнага героя стаў намінальным, да яго звярталіся і ім натхняліся Гётэ, Шылер, Байран і многія іншыя. На рускую мову трагедыю перакладалі Уладзімір Нілендэр, Адрыян Піятроўскі, Саламон Апт, па-беларуску яе перастварыў Лявон Баршчэўскі. 

Трагедыя была напісана, як мяркуецца, у 444—443 гг. да н.э., але пра першую пастаноўку нічога невядома. Праз тысячы гадоў пасля стварэння «Прыкуты Праметэй» не губляе актуальнасці. На сацыяльна-палітычным узроўні канфлікт паміж героямі цесна звязаны з грамадскімі памкненнямі часоў жыцця Эсхіла, які паказаў перамогу прагрэсу (Праметэй) над дэспатычнай уладай, што толькі душыць народ і спыняе развіццё. На філасофскім узроўні супрацьстаянне герояў — вечны агульначалавечы канфлікт паміж «старым» і «новым».

2. «Аблокі», Арыстафан

Стрэпсіяд — просты і неадукаваны афінянін, былы селянін, ён ажаніўся з дзяўчынай са шляхетнага, але збяднелага роду, якой былі неабходныя і ўборы, і выхады ў свет. Праз цягу да раскошы яго сын нажывае даўгі. Насуперак сваёй натуры Стрэпсіяд ідзе вучыцца да Сакрата у спадзеве пазбегнуць выплаты даўгоў з дапамогай новых ведаў. Маральныя прынцыпы Стрэпсіяда ўжо не будуюцца на традыцыйных сялянскіх каштоўнасцях. «Ты валодаеш добрай памяццю?» — пытаецца яго Сакрат. «Далібог, як давядзецца», — адказвае Стрэпсіяд.

Коль мне должны, я помню замечательно. Коль должен я, — не помню ничегошеньки.
(«Облака», 484—485)

Тыпова прадстаўлены нам герой, які, ледзь схапіўшы абрыўкі новай навукі, павучае сына і крэдытораў: «Ну, разве не видишь ты, как хорошо образование! Зевса, Фидиппид, ведь нет».

Перед нами переполненный зрителями амфитеатр; «Облака» Аристофана отравляют толпу ядом остроумного издевательства. Со сцены осмеивают — и с нравственной, и с физической стороны — замечательнейшего мужа Афин, спасшего народ от тридцати тиранов, спасшего в пылу битвы Алкивиада и Ксенофонта, осмеивают Сократа, воспарившего духом выше богов древности. Сам он тоже в числе зрителей. И вот, он встаёт с своего места и выпрямляется во весь рост, — пусть видят хохочущие Афиняне, похожа ли на него карикатура. Твердо, несокрушимо стоит он, возвышаясь надо всеми.

Сочная, зеленая, ядовитая цикута! Тебе служить эмблемою Афин, а не оливковой ветви.(Ганс Христиан Андерсен, «Тернистый путь славы», 1855)

Ex libris

Не шевелись.
Когда же в рассуждениях
Заблудишься, оставь их, после вновь вернись,
Накинься, ухвати и осторожно взвесь.

Даю побить себя,
Немного жду, друзей зову в свидетели,
Еще немного — в суд тащу обидчика.

Навошта гэта чытаць

П'еса была пастаўлена ў 423 годзе да н.э. на Вялікіх Дыянісіях. У ёй Арыстафан высмейвае сафістаў і новую сафістычную філасофію, якая нясе ў сабе шмат пустаслоўя і імглістасць меркаванняў. Камедыя прымушае нас задумацца аб прыродзе адукацыі і сучаснага ведання. Спачатку п'еса не атрымала поўнага прызнання, аднак сёння лічыцца адной з найлепшых п'ес Арыстафана.

3. «Аб хуткаплыннасці жыцця», Луцый Аней Сенека

Вялікі рымскі філосаф Сенека разважае пра хуткаплыннасць жыцця ў лістах да свайго сябра Паўліну. Перад намі — думкі палітыка і дзелавога чалавека, што пацярпеў паразу і ў палітыцы, і ў справах. Дыялог напісаны каля 49 года па вяртанні Сенекі з трохгадовай высылкі, якая падарвала яго кар'еру. Сенека палымяна пераконвае суразмоўцу змяніць сваё жыццё і прымушае нас задумацца, на што ў рэальнасці мы трацім сваё жыццё.

Смерць Сенекі. Мануэль Дамінгес Санчэс, 1841.

Ex libris

Нет, не мало вре­ме­ни мы име­ем, а мно­го теря­ем. Жизнь дана нам доста­точ­но дол­гая, и ее с избыт­ком хва­тит на свер­ше­ние вели­чай­ших дел, если рас­пре­де­лить ее с умом. Но если она не направ­ля­ет­ся доб­рою целью, если наша рас­то­чи­тель­ность и небреж­ность поз­во­ля­ют ей уте­кать у нас меж паль­цев, то когда про­бьет наш послед­ний час, мы с удив­ле­ни­ем обна­ру­жи­ва­ем, что жизнь, тече­ния кото­рой мы не заме­ти­ли, истек­ла.

Но чем мы заня­ты? Один погряз в нена­сыт­ной алч­но­сти, дру­гой — в суе­те бес­ко­неч­ных трудов и бес­плод­ной дея­тель­но­сти; один наса­сы­ва­ет­ся, как губ­ка, вином, дру­гой дрем­лет в бес­про­буд­ной лени; одно­го тер­за­ет веч­но зави­си­мое от чужих мне­ний тще­сла­вие, дру­го­го страсть к тор­гов­ле гонит очер­тя голо­ву по всем морям и зем­лям за нажи­вой; иных снеда­ет воин­ст­вен­ный пыл: они ни на миг не пере­ста­ют думать об опас­но­стях, где-то кому-то угро­жаю­щих, и тре­во­жить­ся за соб­ст­вен­ную без­опас­ность; есть люди, пол­ные без­за­вет­ной пре­дан­но­сти началь­ству и отдаю­щие себя в доб­ро­воль­ное раб­ство.

Откладывать что-то на будущее — худший способ проматывать жизнь: всякий наступающий день отнимается у вас, вы отдаёте настоящее в обмен на обещание будущего.

Мно­гих захва­ти­ла зависть к чужо­му богат­ству, мно­гих — попе­че­ние о соб­ст­вен­ном; боль­шин­ство же людей не пре­сле­ду­ет опре­де­лен­ной цели, их бро­са­ет из сто­ро­ны в сто­ро­ну зыб­кое, непо­сто­ян­ное, само­му себе опро­ти­вев­шее лег­ко­мыс­лие; они устрем­ля­ют­ся то к одно­му, то к дру­го­му, а неко­то­рых и вовсе ничто не при­вле­ка­ет, они ни в чем не видят путе­вод­ной цели, и рок насти­га­ет их в рас­слаб­ле­нии сон­ной зевоты. Вот уж поис­ти­не прав вели­чай­ший из поэтов, чье изре­че­ние мы мог­ли бы при­нять как ора­кул: «Ничтож­но мала та часть жиз­ни, в кото­рую мы живем». Ибо все про­чее не жизнь, а вре­мя­пре­про­вож­де­ние.

Навошта гэта чытаць

Луцый Аней Сенека (4 г. да н.э. — 65 г. н.э.) — вялікі рымскі філосаф, першы прадстаўнік стаіцызму ў Старажытным Рыме і настаўнік Нерона.

На працягу больш чым двухсот гадоў трактаты і лісты Сенекі былі абавязковай часткай школьнай праграмы ў Францыі, а ў езуіцкіх школах — і па ўсёй Еўропе. У Сенекі ярка выяўлены вельмі асаблівы погляд на прыроду чалавека. У яго няма ідэі грахоўнасці і ёсць права на памылку: «Памыляцца — чалавечая ўласцівасць». Ён прызнаваў неабмежаваныя магчымасці духоўнага ўдасканалення чалавека, неабмежаваныя правы распараджацца ўсім сваім жыццём: «Жыць — значыць змагацца». Глыбокія і вечныя тэмы, узнятыя ім: што такое шчасце, куды сыходзіць час жыцця, — безумоўна, застаюцца надзённымі для нас і сёння.

4. «Боская камедыя», Дантэ Аліг'еры

У 1951 годзе італьянскі ўрад у межах падрыхтоўкі да святкавання 700-годдзя з дня нараджэння Дантэ замовіў Далі серыю ілюстрацый да новага выдання «Боскай камедыі». На жаль, праз палітычныя рознагалоссі замова пасля была адмененая. Але Далі зрабіў ілюстрацыі. У 1959—1963 гадах у Парыжы пабачылі свет 100 ксілаграфій. Для гэтай работы спатрэбілася вырабіць каля 3500 драўляных дошак, а ўся праца заняла 55 месяцаў.

Палы анёл, ілюстрацыя да «Боскай камедыі» Сальвадора Далі.

Ex libris

За мною паспяшайся больш рухава. 
Будзь вежаю, якую паваліць 
Не можа вецер, бо любая бава
Цябе ад мэты можа аддаліць.

Няма пакут страшней, чым азірнуцца, 
Калі з вас надта здзекуецца лёс, 
I ў светлых днях душою апынуцца.

Хто да вышыняў развіцця бліжэй,— 
Сказаў настаўнік, — боль і асалоду 
Ўспрымае, як даказана, танчэй. 

Прынесці страшна зло сваім братам. 
I больш, па сутнасці, няма нічога, 
Чаго ў жыцці баяцца трэба нам.

(пераклад Уладзіміра Скарынкіна)

Навошта гэта чытаць

«Боская камедыя» прызнаная адным з найвялікшых помнікаў італьянскай і сусветнай культуры. Яна была напісаная Дантэ Аліг'еры ў перыяд з 1308 па 1321 гады і лічыцца апошнім вялікім творам сярэднявечнай літаратуры. Гэта самы апошні і самы сталы твор аўтара. У 1373 годзе фларэнційскія кіраўнікі нават вырашылі заснаваць кафедру для вывучэння «Боскай камедыі». Яе дэканам быў прызначаны Джавані Бакача.

Бацічэлі, Пушкін, Гогаль, Пучыні, Бальзак, Ліст, Блок, Ахматава, Борхес, Далі, Рахманінаў і многія іншыя пісьменнікі, паэты, кампазітары і мастакі звярталіся да таямніц «Боскай камедыі» і натхняліся ёй. Людзей мастацтва вабіла сакральнасць і недасяжнасць вялікага тэксту. Так, Гогаль марыў стварыць твор, падобны да «Боскай камедыі». Кожная частка «Мёртвых душ» павінна была адпавядаць дантаўскаму «Пеклу», «Чысцілішчу» і «Раю». Пасля завяршэння першай часткі «Мёртвых душ» («Пекла») Гогаль на працягу 10 гадоў двойчы спрабаваў напісаць другую частку, але ўсё напісанае ляцела ў агонь.

5. «Рабінзон Круза», Даніэль Дэфо

Поўная назва рамана — «Жыццё, незвычайныя і дзіўныя прыгоды Рабінзона Круза, марака з Ёрку, які пражыў 28 гадоў у поўнай адзіноце на незаселенай выспе ля берагоў Амерыкі блізу вусцяў ракі Арынока, куды ён быў выкінуты караблекрушэннем, падчас якога ўвесь экіпаж карабля, акрамя яго, загінуў, з выкладаннем яго нечаканага вызвалення піратамі; напісаныя ім самім».

Матэрыялам для рамана стаў жыццяпіс шатландскага боцмана Селькірка, які пражыў на незаселенай выспе з 1704 па 1709 год. Але, у адрозненне ад Селькірка, Рабінзон не здзічэў на востраве, а, наадварот, маральна ўзрос і змяніўся. Пасля Джонатан Свіфт аспрэчыў светапоглядны аптымізм Дэфо ў творы «Падарожжы Гулівера».

Ілюстрацыя да рамана «Рабінзон Круза» Жана Гранвіля (ХІХ ст.)

Ex libris

Але ў той час я быў такі дурны, што з усіх шляхоў выбіраў заўсёды самы горшы.

… і як карысна было б кожнаму з нас, параўноўваючы сваё цяперашняе становішча з іншым, яшчэ горшым, памятаць, што Провід ва ўсякую хвіліну можа здзейсніць абмен і паказаць нам на досведзе, якімі мы былі шчаслівымі раней!

Магчыма, вы сустрэнеце сябра там, дзе менш за ўсё чакаеце сустрэць яго.

Навошта гэта чытаць

«Рабінзон Круза» — гэта першы класічны англійскі раман. Доўгі час ён займаў на кніжным рынку месца лідара па колькасці выдадзеных асобнікаў. Менавіта «Рабінзон Круза» паклаў пачатак модзе на псеўдадакументальную мастацкую прозу. Цікава, што з цягам часу раман, напісаны першапачаткова для дарослай публікі, стаў успрымацца як дзіцячы твор, хоць на самай справе ён ставіць перад намі сур'ёзныя і глыбокія пытанні чалавечай прыроды і ўплыву заходняй цывілізацыі.

Выкладчыцкі склад, які працуе са студэнтамі над гэтымі тэкстамі, — спецыялісты з больш чым дзесяці краін. Студэнты атрымліваюць веды і пераймаюць досвед беларускіх, заходнееўрапейскіх і амерыканскіх выкладчыкаў.

Перавага адукацыйнага працэсу ў ЕГУ — індывідуальны падыход да навучання. Суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў 1:10, што дазваляе якасна выбудаваць акадэмічны працэс. Выкладчыкі валодаюць багатым міжнародным досведам і ўкараняюць найноўшыя педагагічныя метады працы з тэкстамі.

ЕГУ фарміруе ўнікальную інтэлектуальную атмасферу, дзе студэнты вучацца ўзважана прымаць рашэнні і працаваць у камандзе, паспяхова прымяняць атрыманыя навыкі і кампетэнцыі, якасна выкладаць і аргументаваць уласныя разважанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930