Знайсці
30.07.2018 / 19:1136РусŁacБел

Як праходзяць свінгерскія вечарыны ў Мінску: уражанні ўдзельніка

Міліцыя ўварвалася на вечарыну свінгераў у катэджы ў Бараўлянах пад Мінскам. Ці распаўсюджаная гэта з’ява для беларускай сталіцы? Як тут праходзяць свінгерскія вечарыны? Пра гэта «НН» на ўмовах ананімнасці пагадзіўся расказаць адзін з удзельнікаў такіх забаваў.

Ілюстрацыйнае фота.

«Наша Ніва»: Як можна трапіць на свінгерскую вечарыну?

І: Ёсць інтэрнэт з рознымі сайтамі. Сацыяльныя сеткі, на якіх трэба правесці пэўную колькасць часу. Напісаць патрэбным людзям — і ўсё. Зрэшты, залежыць ад таго, хто ты. Калі ты дзяўчына — класна, калі вы сямейная пара — то ніякіх праблем, калі ты адзінокі хлопец, то мусіш заплаціць грошы.

«НН»: Гэта вялікія грошы?

І: Гэта справядлівыя сумы. Прастытуткі каштуюць даражэй. Гаворка пра 50—100 даляраў.

Пішаш Укантакце ці дзе яшчэ арганізатарам. Вось гэтыя людзі з «Казанова», то іх рэкламай былі забітыя тэматычныя сайты, суполкі ў сацыяльных сетках. Яны рабілі вельмі шмат запрашэнняў. Яны ладзілі самыя буйныя ў Мінску вечарыны, але не адзіныя.

«НН»: А іх многа праводзіцца?

І: Ну вось «Казанова», а таксама яшчэ двое арганізатараў. Але ў іх меншыя. Тут гаворка пра адкрытыя вечарыны, дзе ёсць пэўны камерцыйны аспект. Але ж ёсць яшчэ мноства вечарын, дзе ўдзельнічаюць проста знаёмыя, сябры. Яны нідзе не рэкламуюцца. Ніхто туды не запрашаецца. Трапіць туды можна толькі па запрашэнні.

Ёсць яшчэ вечарыны ў саўнах, гэта не зусім пра свінгерства, хутчэй пра нудыстаў. Але там бывае сэкс. Проста здараецца, што хтосьці камусьці падабаецца, чаму б не заняцца сэксам. Усё, як у жыцці. Пры гэтым яны нічога не плацяць. Проста скідваюцца на аплату саўны. Самі набываюць алкаголь, ніякай камерцыялізацыі там няма.

«НН»: У Мінску шмат свінгераў?

І: Некалькі тысяч чалавек.

«НН»: Што гэта за людзі?

І: Звычайныя людзі з поштай на mail.ru. Мерчэндайзеры, кіроўцы і г.д. Я чакаў, што там будуць татуяваныя людзі, якія ездзяць на адпачынак у Тайланд, маюць шалёныя прычоскі. Але гэта зусім не так. Гэта абсалютна звычайныя людзі, якія ўключаюць радыё «Шансон». Вось едзеш у метро, глядзіш на людзей, і любы з іх можа быць удзельнікам свінгерскай вечарыны.

Сямейныя пары, напрыклад, плацяць толькі за алкаголь на такія мерапрыемствах. Адзінокім дзяўчатам увогуле не трэба плаціць, хаця такіх малавата. Што тычыцца хлопцаў, то гэта ж выдаткі не штотыдзень. Там амаль нелімітаваны алкаголь, ёсць ежа. Тыя самыя 75 даляраў можна лёгка аддаць у клубе ў выхадны дзень.

«НН»: Сэкс жа ніхто не гарантуе на такіх мерапрыемствах?

І: Так, гэта праўда. Наколькі я ведаю, то няма таго, што арганізатары наймаюць дзяўчат, якія б аказвалі паслугі. На 95% упэўнены, што гэта няпраўда. Гэта не мае ніякага сэнсу.

Туды ходзяць людзі, якім падабаецца сэкс. Але ёсць правілы, што сэкс нікому не гарантаваны, ён мусіць быць бяспечным, там ёсць ахоўнікі. Усё ў рамках прыстойнасці, калі такое можна сказаць пра групавы сэкс.

«НН»: Гэта адбываецца на вачах ва ўсіх?

І: Ёсць месцы, дзе можна быць толькі ўдваіх. Я бываў на маленькай вечарыне ў кватэры, там асабліва не знойдзеш месца для адасаблення. Калі гэта катэдж, то там ёсць варыянты. Дык сэнс жа такіх мерапрыемстваў нават не ў сэксе ўдваіх, а ад траіх і болей удзельнікаў. Таму пра якое адасабленне можна казаць?

«НН»: Жанчын там меней, чым мужчын?

І: Ну так, меней. Але гэта не такія вечарыны, яны таксама бываюць, дзе, напрыклад, пятнаццаць мужчын і адна жанчына. І шмат каму такое падабаецца. Вельмі часта, што на такіх вечарынах адзіны мужчына, які адказвае за бяспеку жанчыны, — гэта яе муж. Частка людзей лічыць вялікім кайфам, што муж рыхтуе жонку да такіх мерапрыемстваў. Увогуле ж арганізатары стараюцца трымаць баланс, каб усіх было аднолькава.

«НН»: Колькі можа быць партнёраў у чалавека за такую вечарыну?

І: Абмежаванняў няма. Але я не чуў, каб у Мінску былі бі-вечарыны, дзе можна і з хлопцамі, і з дзяўчатамі. У нас вельмі кансерватыўнае грамадства. І хоць гэтыя людзі адкрытыя да сэксу, сярод іх вельмі шмат гамафобаў. Вельмі часта прапісваецца, што не можа быць ніякіх кантактаў між мужчынамі. Такім чынам колькасць партнёраў можна вылічыць, падзяліўшы колькасць удзельнікаў на два. А вось лесбійскі сэкс вітаецца. Усім падабаецца, калі жанчыны цалуюцца, а не хлопцы. Абмежаванні — толькі твае магчымасці і харызма.

«НН»: Усе прыходзяць толькі дзеля сэксу?

І: Не бывае аднолькавых людзей. Некаторыя прыходзяць проста паглядзець, як гэта адбываецца. Хтосьці будзе займацца сэксам толькі са сваім мужам, але ім падабаецца, што побач людзі, якія глядзяць на іх. Ёсць шмат варыянтаў.

«НН»: Раней гэта таксама ўсё было на паўлегальным становішчы?

І: Ну, канечне. Ніхто ў цябе не патрабуе даведкі аб стане здароўя. Абавязкова патрэбныя толькі прэзерватывы. Усе ж дарослыя людзі. Тыя ж «Казанова», з імі ты абавязкова мусіў сустрэцца перад вечарынай. Проста сказаць, што я заплачу ў два разы болей, але прыду без папярэдняй сустрэчы, нельга. Яны робяць такі фэйс-кантроль папярэдне. Я размаўляў з «Казановай», але на сустрэчу не пайшоў. Бо падумаў, што дорага. Бясплатны групавы сэкс таксама ж можна знайсці.

«НН»: У суседніх краінах як з гэтым справы?

І: Усё развіта ў дзясяткі разоў болей. Мноства клубаў, мерапрыемстваў. У Мінску, калі пару чалавек і робіць на катэджах вечарыны, то гэта непараўнальна з Варшавай, Масквой, Кіевам. Там усё весялей. І свінгеры з Мінска з радасцю выязджаюць за мяжу.

Гутарыў Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930