Знайсці
30.07.2018 / 08:082РусŁacБел

Навукоўцы выпрабуюць новы спосаб лячыць хваробу Паркінсона 

Група японскіх навукоўцаў з Універсітэта Кіёта ўпершыню правядзе клінічнае выпрабаванне па перасадцы пацыентам тканак, вырашчаных з індукаваных ствалавых клетак (iPS-клетак), з мэтай лячэння хваробы Паркінсона, паведамляе tass.ru.

Эксперымент пачнецца 1 жніўня. Спецыялісты ўніверсітэта ўжо атрымалі ўсе неабходныя дазволы і завяршаюць адбор пацыентаў, якія пакутуюць ад захворвання. Таксама навукоўцы стварылі з дапамогай iPS-клетак запас з 5 мільёнаў нервовых клетак, якія вырабляюць гармон дафаміну. Менавіта яго недахоп і лічыцца адной з галоўных прычын узнікнення хваробы Паркінсона.

Падчас даследавання частку гэтых клетак плануецца перасадзіць пацыентам у мозг.

Раней спецыялісты ўніверсітэта ўжо праводзілі падобныя эксперыменты на малпах. Пасля аперацый стан жывёл з хваробай Паркінсона значна палепшыўся, і на працягу двух гадоў не было зафіксавана сур'ёзных пабочных эфектаў, такіх як ўзнікненне пухлін.

Ад хваробы Паркінсона ў свеце пакутуюць каля 10 млн чалавек, з іх каля 150 тыс. — японцы. У асноўным гэта людзі сталага веку. Хвароба Паркінсона — гэта хранічнае неўралагічнае захворванне, якое суправаджаецца, у прыватнасці, дрыжальным паралічам, мышачнай рыгіднасцю, зніжэннем рухальнай актыўнасці, няўстойлівасцю падчас хады, яно прагрэсуе ў арганізме чалавека павольна.

Раней у Японіі праводзілі клінічныя выпрабаванні па перасадцы тканак сятчаткі вока, вырашчаных з дапамогай iPS-клетак, пацыенту, які пакутуе ад узроставай макулярной дэгенерацыі. Гэтая хвароба руйнуе цэнтральную частку сятчаткі і можа прывесці да страты зроку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930