Знайсці
28.07.2018 / 15:294РусŁacБел

Як зрабіць адкладзены плацеж — МТС, Велком, Life

На вашым балансе — нуль, а магчымасці папоўніць рахунак няма. Што ў такой сітуацыі прапануюць сваім абанентам сотавыя аператары?

МТС

Папоўніць баланс без унясення рэальных сродкаў магчыма з паслугай «Адкладзены плацеж 5».

Тэрмін пагашэння: 10 дзён.

Кошт паслугі: 0,213 руб. (сума спісваецца адным плацяжом пры кожным падключэнні паслугі).

Сума плацяжа: 1,00; 2,00; 3,00; 4,00 і 5,00.

Спосабы падключэння:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу): *113*Y# → «выклік», дзе Y — сума плацяжа ў рублях;
  • SMS-паведамленне (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь, платна ў роўмінгу): на нумар 087013; у тэксце паведамлення ўказаць суму ў рублях;
  • Галасавы інфарматар (бясплатна, толькі ў сетцы МТС Беларусь): патэлефануйце па нумары 087013 і прытрымлівайцеся інструкцыяў:
  • Інтэрнэт-Памочнік (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не бярэцца, уключаны трафік не траціцца): зайсці на сайт Інтэрнэт-Памочніка → прайсці аўтарызацыю → выбраць раздзел «Аплата», падраздзел «Абяцаны плацёж» → увесці суму ў рублях, націснуць «Далей» → націснуць «Папоўніць рахунак»;
  • Мабільны дадатак «Мой МТС» (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца): зайсці ў дадатак → прайсці аўтарызацыю → выбраць раздзел «Фінансы», падраздзел «Абяцаны плацёж» → увесці суму ў рублях → націснуць «Папоўніць рахунак».

Скарыстацца паслугай можна пры ўмовах:

  • Любы тарыфны план МТС, акрамя тарыфных планаў «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30».
  • Адсутнасць ужо падключанай на нумар паслугі «Тэрміновы крэдыт 10».
  • На момант падключэння паслугі запазычанасць складае не больш за 1,00 рубель.
  • Адсутнасць поўнай блакіроўкі нумара.

Звярніце ўвагу: для пагашэння паслугі неабходна папоўніць рахунак так, каб баланс застаўся станоўчым, у адваротным выпадку нумар будзе заблакаваны. Паўторна скарыстацца паслугай можна толькі пасля пагашэння папярэдняга плацяжу.

Даведкавую інфармацыю можна атрымаць па кароткім нумары 0890.

 

Velcom

На сёння Velcom прапануе сваім карыстальнікам вялікую колькасць функцый. Аднак такая паслуга, як «Адкладзены плацеж», адсутнічае. У якасці альтэрнатывы кампанія прапануе паскарэнне папаўнення баланса з паслугай «Рэгістрацыя аплаты».

Спосабы актывацыі:

  • USSD-запыт (бясплатна для абанентаў Velcom): *141*1# → «выклік». На дысплэі вы ўбачыце апавяшчэнне «Пазначце дату аплаты ў фармаце дд/мм/гг». Прапісваем дату, пазначаную ў чэку. Затым — суму аплаты (таксама па чэку) і спосаб яе ўнясення (1 — праз аддзяленне банка; 2 — крэдытнай карткай; 3 — у аддзяленні пошты; 4 — праз аддзяленне аператара Velcom);
  • Званок у службу даведкі (бясплатна для абанентаў Velcom): патэлефануйце па сэрвісным нумары 410 або 411 і папрасіце спецыяліста актываваць паслугу. Неабходна будзе прадыктаваць аператару ўсе дадзеныя аб аплаце (як і пры адпаведным USSD-запыце), пазначаныя ў чэку.

Звярніце ўвагу: дадзеная паслуга даступна толькі для тых абанентаў, якія карыстаюцца тарыфнымі планамі з авансавай сістэмай разліку.

Life

Пры нулявым балансе аператар прапануе дзве паслугі: «Дадатковыя грошы» і «Крэдыт на дзень».

«Дадатковыя грошы»

Тэрмін дзеяння і пагашэння: 7 дзён.

Кошт паслугі: бясплатна пры пагашэнні запазычанасці на працягу 24 гадзін; 0,19 руб. — пры пагашэнні на другі дзень (сума спісваецца адным плацяжом праз 24 гадзіны пасля актывацыі паслугі пры кожным падключэнні паслугі).

Сума плацяжа: 2,00.

Спосабы падключэння:

  • USSD-запыт (бясплатна для абанентаў): *120# - 1 — 2;
  • Асабісты кабінет на сайце аператара;
  • Мабільны дадатак «Smart life:)».

Звярніце ўвагу: па заканчэнні тэрміна дзеяння паслуга дэактывуецца, нявыкарыстаная рэшта анулюецца, на балансе ўтвараецца запазычанасць. Паўторна скарыстацца паслугай можна толькі пасля пагашэння папярэдняга плацяжу.

 

«Крэдыт на дзень» — датэрміновая актывізацыя тарыфа з адтэрміноўкай плацяжа

Тэрмін пагашэння: 24 гадзіны.

Спосабы падключэння:

  • USSD-запыт (бясплатна для абанентаў): *110# → «выклік»;
  • Асабісты кабінет на сайце аператара;
  • Мабільны дадатак «Smart life:)».

Скарыстацца паслугай могуць абаненты тарыфных планаў «йо600» і «йо1200».

Звярніце ўвагу: пасля актывацыі вам будзе прадастаўлены адпаведны тарыфнаму плану пакет паслуг. Пры гэтым адбываецца спісанне платы за паслугу «Твой дзень» (з улікам наяўных грошаў) і фарміраванне запазычанасці.

Даведкавую інфармацыю можна атрымаць па нумары 909.

Настасся Смірнова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера