Знайсці
26.07.2018 / 12:5215РусŁacБел

Ліст чытачкі: «З жахам сачу за тым, што адбываецца на Вайсковых могілках у Мінску. У мяне там магілы дзеда і прадзеда»

З жахам сачу за тым, што адбываецца на Вайсковых могілках у Мінску. У мяне там магілы дзеда і прадзеда.

Тое, што там цяпер адбываецца, называецца вандалізмам. Знішчаюць старыя магілы — ганаровых грамадзян горада Мінска, генералаў, купцоў, музыкаў, літаратараў. Многія магілы ў вельмі добрым стане — чытэльныя надпісы, неразбураны мармур (на тое ён і мармур). Усё выломваюць. Вы падумайце - мармур выкідваюць, а ставяць безаблічныя, нізкай якасці цэментавыя «падушачкі», ды яшчэ кажуць, што робяць як «у Еўропе»! Ды з'ездзіце вы нарэшце ў Еўропу — да мяжы рукой падаць. У Чэхіі, Венгрыі і г. д. захоўваюць гістарычныя могілкі як ёсць. Магілы белагвардзейцаў, хто нарадзіўся ў эміграцыі, склепы фамільныя — усё як было калісьці ўсталявана.

У Беларусі, так склалася з-за бясконцых войнаў, якія праходзілі праз яе тэрыторыю, і так гістарычная памяць слабая. Дык і тое, што ёсць, спрабуюць закатаць асфальтам. «Будзем экскурсіі вадзіць па Вайсковых могілках». Ды хто пойдзе на гэты «навабуд» глядзець? А наступны этап — праз адсутнасць попыту на экскурсіі — прыбяром могілках наогул. Можа, варта сказаць шчыра, што гэтая тэрыторыя — цэнтр горада — камусьці спатрэбілася?

Як той казаў, ад крывой асінкі не родзяцца апельсінкі. 

Тое, што вытвараюць на могілках, дзе пахаваныя мае дзед і прадзед, — гэта дно, днішча Еўропы.

Па кім звоніць звон на Вайсковых могілках? Па Іванах-бязродзічах.

Пра сябе. Я карэнная мінчанка. Нарадзілася ў Мінску ў 1960 годзе. Усе мае продкі пражывалі на гэтай тэрыторыі, пачынаючы з 1640 года. (па архіўных даведках Нацыянальнага гістарычнага архіва). Ліст гэты напісана мною з болем у сэрцы, з любоўю да Беларусі і велізарнай надзеяй дагрукацца да неабыякавых людзей. Мой дзед пахаваны на Вайсковых могілках у 1932 годзе.

Ірына Кажарская-Пякарская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930