Знайсці
25.07.2018 / 11:361РусŁacБел

У Мінску з'явіўся першы кантэйнер для збору пратэрмінаваных лекаў

У 40-й паліклініцы Мінска ўсталявалі першы ў Беларусі кантэйнер для збору ў насельніцтва сапсаваных лекаў.

— Усталёўка кантэйнера стала важным крокам у распрацоўцы сістэмы збору і ўтылізацыі пратэрмінаваных лекаў ад насельніцтва ў нашай краіне. Пасля таго, як мы адпрацуем схему, можна будзе мульціпліцыраваць гэты досвед на іншыя паліклінікі, раёны і гарады, — каментуе супрацоўніца праграмы па хімічнай бяспецы і адходах Цэнтра экалагічных рашэнняў Наталля Блышчык.

Як паказалі даследаванні апошніх двух гадоў, праблема забруджвання лекамі навакольнага асяроддзя ў Беларусі не менш актуальная, чым у іншых краінах.

У складзе сцёкавых вод буйных гарадоў Беларусі былі выяўленыя гарманальныя прэпараты, антыбіётыкі, супрацьзапаленчыя і многія іншыя лекі. Ачышчальныя збудаванні не здольныя «ўлоўліваць» маленькія малекулы лекавых сродкаў, такім чынам, яны трапляюць у сцёкавыя вады, рэкі і могуць апынуцца ў пітной вадзе.

— Траплянне лекавых сродкаў у пітную ваду можа негатыўна адбіцца на здароўі насельніцтва. Напрыклад, гарманальныя прэпараты могуць выклікаць праблемы рэпрадуктыўнага характару, антыбіётыкі — прывесці да рэзістэнтнасці мікраарганізмаў, і чалавек пасля не зможа лячыцца ад захворванняў, якія пагражаюць жыццю, — распавяла загадчыца кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ, к.ф.н., дацэнт Наталля Яранцава.

Таксама спецыялісты адзначаюць, што, акрамя правільнай утылізацыі лекаў, варта звяртаць увагу і на прадухіленне назапашвання непатрэбных лекаў. Па статыстыцы, дзве траціны беларусаў (65%) купляюць лекаў больш, чым ім гэта неабходна.

Кантэйнер для збору непатрэбных лекаў даступныя для ўсіх ахвотных у фае 40-й паліклінікі г. Мінска (вул. Люцынская, 3) у гадзіны працы паліклінікі (пн-пт: з 7 да 20 гадзін; суб: з 8.30 да 15 гадзін). Схему праезду можна знайсці тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера