Знайсці
22.08.2018 / 11:2113РусŁacБел

Аніміраваная экскурсія ўзновіць перыпетыі Першай сусветнай вайны і раскажа пра шчымлівае каханне, разлучанае фронтам

25 жніўня запрашаем у падарожжа па рэдкім маршруце Заброддзе — Смаргонь — Наваспаск — Баруны — Гарэцкаўшчына — Радзевічы. 

На фоне фактуры Першай сусветнай вайны перад гасцямі разгорнецца гісторыя кахання паміж хлопцам і дзяўчынай, якіх падзяліла лінія фронту. Удзельнікі экскурсіі паўстануць у ролі групы журналістаў Антанты, якіх саюзнікі накіравалі асвятляць подзвігі рускіх войскаў. Але, як гэта бывае ў ваенны час, сюрпрызы чакаюць кожны момант — госці праграмы то трапляюць на расійскія пазіцыі, то натыкаюцца на нямецкі патруль. Нечаканыя павароты сюжэту, пагоня, арышт і вызваленне турыстаў, магчымасць «за сталом» павіншаваць маладых — усё гэта ў нашай праграме «Франц і Зося».

Экскурсія пачынаецца з маляўнічай вёскі Заброддзе, размешчанай на беразе ракі Нарач. Тут беларускім мастаком Барысам Цітовічам была ўзведзена капліца ў памяць аб загінуўлых у Першай сусветнай вайне, а таксама пабудаваны тэматычны агратурыстычны комплекс. Далей наш шлях пралягае праз архітэктурныя аб'екты і месцы, звязаныя з вайной: царква ў Наваспаску, помнік у Барунах, доты, капаніры, нямецкая турма Першай сусветнай.

Сапраўднай кульмінацыяй стане інсцэніроўка бою паміж салдатамі Рускай імператарскай арміі і байцамі кайзера Вільгельма. Госці акунуцца ў атмасферу бою: стральба, рукапашны бой, імітацыя газавай атакі. І ўсё ж асноўнай тэмай нашай праграмы будзе барацьба галоўнага героя за каханне, за ўласнае шчасце, нават насуперак жудасным абставінам. Калі місія будзе выкананая паспяхова, госці змогуць павіншаваць пару за святочным сталом ва ўтульным шляхецкім фальварку.

Даведацца падрабязнасці і запісацца на аніміраваную вандроўку можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930