Знайсці
24.07.2018 / 08:5320РусŁacБел

Сегодня.ру пра Беларусь: З хаўруснікаў — у здраднікі

Расійскія СМІ працягваюць ствараць негатыўны вобраз Беларусі. На гэты раз Беларусь стала аб'ектам крытыкі ў выданні Сегодня.ру, дзе выйшаў матэрыял пад назвай «З хаўруснікаў — у здраднікі». Аўтарам матэрыялу з'яўляецца Дзмітрый Цыбакоў — прафесар кафедры ў Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.

Фота: Прэс-служба МЗС Беларусі.

У сваім артыкуле Цыбакоў звяртае ўвагу на актывізацыю дзейнасці блока НАТА ў краінах былога СССР і на дыстанцыянаванне афіцыйных хаўруснікаў Расіі ад замежнай палітыкі гэтай краіны. Аўтар піша, што паміж Расіяй і постсавецкімі дзяржавамі ўсё больш выразна знікае адзінства ў гуманітарнай і культурнай галінах.

Сегодня.ру абураецца, што расійскія ўлады ніяк не адрэагавалі на заявы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Пятрышэнкі, які заявіў, што Беларусь не зацікаўлена ў расійскай вайсковай базе. А міністра замежных спраў Уладзіміра Макея выданне называе «еўраінтэгратарам».

Дзмітрый Цыбакоў звяртае ўвагу чытачоў, што на сайце Міністэрства абароны Беларусі ёсць раздзел «Беларусь — НАТА», дзе падрабязна апісаны задачы каардынацыі намаганняў беларускага войска і НАТА ў рамках Індывідуальнай праграмы партнёрства і супрацоўніцтва:

«На працягу апошніх двух гадоў беларускае кіраўніцтва дае ў распараджэнне альянсу міратворчую роту, узвод РХБА, групы вайсковых медыкаў і спецыялістаў па «вайскова-грамадзянскім узаемадзеянні», не кажучы ўжо пра каманды афіцэраў для працы ў сумесных штабах. Байцы міратворчай роты 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прыцягваюцца для вучэбных збораў з натаўскімі інструктарамі. Адначасова ў Вайсковай акадэміі Беларусі і непасрэдна на тэрыторыі дзяржаў-сябраў альянсу разгорнутыя курсы навучання беларускіх вайскоўцаў англійскай мове, а таксама нейкія іншыя «спецыялізаваныя курсы».

Сегодня.ру лічыць, што праз такую актыўнасць НАТА спрабуе адарваць ад Расіі яе традыцыйных хаўруснікаў (сярод якіх і Беларусь), і Расіі неабходна як мага хутчэй перагледзець статутныя дакументы АДКБ.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера