Знайсці
23.07.2018 / 18:271РусŁacБел

У Кобрынскім раёне двухгадовае дзіця патанула ў сажалцы

21 ліпеня ў штучным вадаёме на прысядзібным участку ў вёсцы Хідры Кобрынскага раёна знайшлі цела дзіцяці, паведамляе УСК Брэсцкай вобласці.

Хлопчык, якому быў год і 10 месяцаў, гуляў на двары з мамай, яна займалася хатнімі справамі і прыглядала за сынам.

Каля 12.45 хлопчык знік, і маці пачала яго шукаць. Да пошукаў далучыўся бацька. У 13.15 цела хлопчыка знайшлі на дне штучнага вадаёма. Глыбіня сажалкі усяго 80 см.

Пры гэтым канава на ўчастку была абгароджана плотам, а брамка была зачынена. Як дзіця трапіла ў вадаём, зараз высвятляюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930