Знайсці
23.07.2018 / 17:0527РусŁacБел

Вяскоўцам дазволілі выкупляць жыллё, у якім яны жывуць

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы.

Цяпер вяскоўцам дазволілі набываць жылыя памяшканні, дзе яны жывуць, у арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якім гэтыя памяшканні былі перададзеныя пры рэалізацыі ўказаў па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Дакумент таксама вызваляе сельскагаспадарчыя арганізацыі ад падаткаабкладання па аперацыях, звязаных з пераводам на адпаведныя райвыканкамы пазыкі па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў ці кватэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031