Знайсці
23.07.2018 / 16:2326РусŁacБел

Улады распавялі пра планы падняць тарыфы на электраэнергію

Для насельніцтва не будуць паніжаць тарыфы на электраэнергію з уводам БелАЭС. Пра гэта ў інтэрв'ю «Астравецкай праўдзе» заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. На яго думку, беларусам трэба паступова адыходзіць ад перакрыжаванага субсідавання — змяншаць кошт электраэнергіі для прадпрыемстваў, а для насельніцтва — павышаць.

— У Беларусі сёння самы нізкі тарыф на электраэнергію для насельніцтва. На захадзе насельніцтва плаціць за электраэнергію ў 2-3 разы больш, чым прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Нямеччыне каля 8,5 цэнта за кілават-гадзіну плаціць прамысловы вытворца, а насельніцтва — каля 27 цэнтаў. А ў нас наадварот: 11,5 цэнта плаціць той жа МАЗ, а прыватныя спажыўцы — каля 5 цэнтаў, - адзначыў Уладзімір Сямашка. - Таму тарыф для насельніцтва паступова будзе падымацца - вядома ж, не абы-як, а па меры росту рэальнай заработнай платы. Людзі павінны аплачваць рэальны кошт гэтай кілават-гадзіны — сёння ж насельніцтва аплачвае каля 80 працэнтаў ад сабекошту электраэнергіі, газу - і таго менш: каля 43%.

Паводле яго слоў, у краіне «ставіцца задача - даць магчымасць «раскруціцца», зарабіць рэальнаму сектару эканомікі».

- У гэтым выпадку выйграюць і людзі. Бо, калі прадпрыемства будзе працаваць эфектыўна, укараняць новыя тэхналогіі, прадаваць прадукцыю на экспарт — тады і ў людзей будзе дастойны заробак. А рост дабрабыту чалавека заўсёды быў у прыярытэце нашай дзяржаўнай палітыкі, - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.

Астравецкая праўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930