Знайсці
23.07.2018 / 15:0714РусŁacБел

Лукашэнка збіраецца ў Сочы

Сёння па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня, зрабіўшы акцэнт на пашырэнні гандлёвага супрацоўніцтва. Бакі дамовіліся працягнуць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння. Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў найбліжэйшы час наведаць Расію. Магчымая сустрэча двух лідараў, падчас якой плануецца дэталёва абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносін, можа адбыцца ў Сочы.

Асобную ўвагу кіраўнікі краін надалі пашырэнню інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей паміж краінамі-чальцамі ЕАЭС, абмеркаваўшы таксама шэраг арганізацыйных пытанняў з улікам правядзення 27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі і міжнародны парадак дня. У прыватнасці, падрабязна былі абмеркаваны расійска-амерыканскія адносіны, у тым ліку вынікі нядаўніх перамоў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Хельсінкі. Расійскі лідар праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб нюансах праведзенай сустрэчы.

Асноўная ўвага ў ходзе размовы была ўдзелена пытанням кантролю над узбраеннямі і падаўжэння Дагавора аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III) паміж Расіяй і ЗША, тэрмін дзеяння якога мінае ў лютым 2021 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера