Знайсці
23.07.2018 / 14:007РусŁacБел

Суд вярнуў пракурорам справу ўкраінца Грыба аб садзейнічанні тэрарызму

Справа па абвінавачванні грамадзяніна Украіны Паўла Грыба ў садзейнічанні тэрарызму вернута з суда ў пракуратуру з-за памылкі папярэдняга следства, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара Паўночна-Каўказскага акруговага ваеннага суда Алену Кацькала.

«Крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Грыба вернута пракурору Краснадарскага краю ў сувязі з тым, што былі перашкоды для разгляду гэтай крымінальнай справы. Органамі папярэдняга расследавання была дапушчана памылка, залічана рэдакцыя крымінальнага закона, якая не дзейнічала на момант дзеяння, якое ікрымінуецца падазраванаму. Пракурору Краснадарскага краю вярнулі гэтую справу, каб было складзена новае абвінаваўчае заключэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам», - сказала Кацькало.

Справа Грыба паступіла ў суд 3 ліпеня. Следчыя лічаць, што Грыб з 27 сакавіка па 15 мая 2017 года, знаходзячыся на тэрыторыі Украіны, выкарыстоўваючы інтэрнэт, пераконваў адну з школьніц Сочы закласці выбуховае прыстасаванне і прывесці яго ў дзеянне на выпускным вечары 30 чэрвеня 2017 года.

Паўло Грыб знік у жніўні 2017 года пасля прыезду ў беларускі Гомель, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расійскім Краснадары. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930