Знайсці
23.07.2018 / 13:136РусŁacБел

Расія выбрала новую стратэгію ўплыву на Чарнагорыю

Пасля няўдалай спробы перавароту ў Чарнагорыі Расія ўсё роўна спрабуе паўплываць на ўнутраныя справы краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сайта Euvsdisinfo, які вядзе аператыўная група па стратэгічных камунікацыях знешнепалітычнай службы ЕС. Сайт займаецца аспрэчваннем крамлёўскай прапаганды.

Сайт прыводзіць дадзеныя нядаўняга даследавання Foreign Policy Research Institute, якое факусуецца на інтарэсах Крамля ў Чарнагорыі і на тым, якія вядомыя тактыкі ўплыву, у тым ліку дэзынфармацыю, РФ ужывала ў краіне.

У дакладзе прыводзіцца выснова, што, нягледзячы на няўдалыя спробы прадухіліць уступленне Чарнагорыі ў НАТА, спробы ўздзеяння працягваюцца, але абраная новая стратэгія — «распаліць палітычную і нацыянальную варожасць з мэтай дэстабілізацыі Чарнагорыі і прадухілення далейшай інтэграцыі ў Заходняй Еўропе».

З гэтай мэтай расійскія чыноўнікі распаўсюджвалі дэзынфармацыю пра НАТА. У прыватнасці, далучэнне да Альянсу падавалася як правакацыя супраць Расеі. У адказ расейскія чыноўнікі часта агучвалі пагрозы.

Што тычыцца ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы краіны, у справаздачы прыводзіцца апісанне судовай справы ў дачыненні да расейскіх агентаў за іх удзел у спробе перавароту ў 2016 годзе. Чарнагорыя лічыць, што за планіроўкай путчу стаяць расейская выведка і ФСБ.

eurointegration.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера