Знайсці
23.07.2018 / 12:5710РусŁacБел

Прэзідэнт Ірана прыгразіў ЗША. А Трамп адказаў у твітары капслокам

flickr.com

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў нядзелю перасцярог ЗША ад вайны з Тэгеранам і запатрабаваў «не кусаць ільва за хвост». Прэзідэнт ЗША адказаў у твітары допісам з пагрозамі, напісаным толькі вялікімі літарамі.

Хасан Раўхані звярнуўся да ЗША падчас размовы з іранскімі дыпламатамі. «Амерыка павінна ведаць, што перамір'е з Іранам — гэта маці ўсіх перамір'яў, а вайна — маці ўсіх войнаў», — заявіў Раўхані. Ён адзначыў, што ЗША не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ірана, і запатрабаваў «не кусаць ільва за хвост, бо гэта прывядзе толькі да шкадавання».

Дональд Трамп адказаў менш чым праз суткі. У ноч на 23 ліпеня ён апублікаваў у «Твітары» запіс, звернуты да Раўхані — і цалкам напісаны вялікімі літарамі.

«НІКОЛІ НЕ ПАГРАЖАЙЦЕ ЗША, А ТО ПАЦЕРПІЦЕ ТАК, ЯК МАЛА ХТО Ў ГІСТОРЫІ ЦЯРПЕЎ. МЫ БОЛЬШ НЕ ТАЯ КРАІНА, ЯКАЯ БУДЗЕ ТРЫВАЦЬ ВАШЫЯ ДУРНЫЯ ПРАМОВЫ АБ ГВАЛЦЕ І СМЕРЦІ. АСЦЕРАГАЙЦЕСЯ», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Раўхані пакуль не адказаў на заяву Трампа.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930