Знайсці
23.07.2018 / 12:5323РусŁacБел

Падазраваны ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын у Бабруйску — хто ён. ФОТЫ

У краіне грыміць дзікая гісторыя, якая адбылася ў Бабруйску: каля 7:00 20 ліпеня ў міліцыю патэлефанавала жанчына і папрасіла ёй дапамагчы.

Яна разам з сяброўкай зачынілася ў ванным пакоі кватэры, куды спрабаваў патрапіць невядомы. Дакладнага адраса яна не назвала, сказаўшы толькі нумар кватэры. Як пазней высветлілася — памылковы.

Чытайце: У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

Аказалася, што 26-гадовая бабруйчанка і яе 27-гадовая знаёмая адпачывалі ў кавярні, дзе пазнаёміліся з невядомым мужчынам, з якім яны потым з'ехалі на таксі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вызначылі мужчыну, з якім бачылі гэтых дзяўчат. Гэта неаднаразова судзімы 36-гадовы бабруйчанін, які нідзе не працаваў. Неўзабаве яго затрымалі.

У ванным пакоі кватэры затрыманага знайшлі трупы дзвюх жанчын са слядамі гвалтоўнай смерці.

«Наша Ніва» знайшла фота меркаванага падазраванага — бабруйчаніна Аляксандра А. 

Некаторыя з іх зроблены ў месцах пазбаўлення волі. 

Гэтае фота зроблена на «хіміі», у сацыяльных сетках Аляксандр суправадзіў яго подпісам «Амаль дома, квіток у жыццё»:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера