Знайсці
23.07.2018 / 12:382РусŁacБел

ЛГБТ-актывістку другі раз аштрафавалі за плакат «Самі вы падробка»

Маюць судзіць і трэці раз, бо апублікавала здымкі з плякатам у трох розных раёнах Менску. На сплату першага штрафу ўжо сабралі грошы, піша Радыё Свабода.

Суд Маскоўскага раёну Менску пастанавіў аштрафаваць актывістку Віку Біран на 15 базавых велічыняў (367,5 рубля) за фота з плякатам «Самі вы падробка», якое палічылі «масавым мерапрыемствам — адзіночным пікетам».

Тыдзень таму такі самы штраф за той самы плякат ёй прысудзілі ў Цэнтральным раёне. Пасьля суду ёй пачалі зьбіраць грошы на сплату штрафаў — на момант публікацыі набралася больш за 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930