Знайсці
23.07.2018 / 10:3645РусŁacБел

Макей: Спрашчэння «шэнгена» не будзе «заўтра-паслязаўтра»

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ аб стане перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Ён казаў, ёсць разуменне «неабходнасьці захоўваньня прагрэсу», піша Радыё Свабода.

«Пытанні аб заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзяцца на стале нашых перамоваў з ЕС, — казаў Уладзімір Макей. — Не магу сказаць, што яны будуць падпісаныя літаральна заўтра-паслязаўтра. Там ёсьць некалькі момантаў, па якіх мы цяпер працягваем кансультацыі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі».

Рэадмісія — абавязанне краіны прымаць сваіх грамадзянаў, дэпартаваных з іншай дзяржавы, і іншаземцаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю. Дакумэнты аб рэадмісіі Менск і Брусэль меліся падпісаць яшчэ ў 2015 годзе на саміце «Ўсходняга партнёрства» ў Рызе, аднак гэтага не адбылося. Паводле словаў Макея, — не па віне Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031