Знайсці
23.07.2018 / 08:2728РусŁacБел

Памятаеце маладую маму ў Вілейскім раёне, якая пакінула дачку былому мужу і знікла? Яна тры тыдні хавалася ў лесе

32-гадовая Вераніка Баранава, якую міліцыя шукала тры тыдні, знайшлася ў сваёй вёсцы ў Вілейскім раёне, піша kraj.by

20 ліпеня ў 23.00 міліцыя разам з мужам Веранікі знайшлі жанчыну ў хляве ўласнага двара ў вёсцы Малявічы. Матыў свайго ўчынку яна растлумачыць не змагла.

Нагадаем, што 28 чэрвеня Вераніка Баранава сустрэлася з мужам, які жыве з іншай жанчынай за 4 км ад яе вёскі, і пакінула яму іх агульную 6-месячную дачку. Жанчына патлумачыла, што збіраецца на абследаванне з-за сур'ёзнага захворвання, а сама перастала выходзіць на сувязь. Пра яе знікненне ў міліцыю заявіў муж.

Пошукі працягваліся тры тыдні. Першыя 10 сутак супрацоўнікі міліцыі выязджалі на яе пошукі штодня. Шукалі жанчыну і ў вёсцы, і ў лесе. 14 ліпеня па факце яе знікнення следчыя распачалі крымінальную справу.

— Падчас вышуковых мерапрыемстваў мы рыхтаваліся да найгоршага. Не выключалі, што жанчына магла загінуць альбо пакончыць з сабой. На 12 ліпеня планаваўся маштабны пошук па прачэсванні лесу з удзелам 35 вайскоўцаў унутраных войск МУС і валанцёраў «Анёл». Але літаральна напярэдадні, 11 ліпеня, з'явілася інфармацыя аб тым, што Вераніка жывая, ведае, што яе шукаюць, але наўмысна хаваецца. Мясцовыя яе неаднаразова бачылі ў пасёлку Партызанскі, таму з пошукавай аперацыяй мы пачакалі, але працягвалі пошукі сваімі сіламі, — распавёў старшы ўпаўнаважаны Віталь Паслед.

20 ліпеня падчас чарговых пошукаў Віталь Паслед разам з мужам Баранавай агледзелі некалькі апусцелых дамоў у яе вёсцы, пасля прыйшлі да яе дома — дзверы былі зачынены, унутры нікога. Зайшлі ў хлеў, там муж знайшоў куртку, якую, упэўнены, пакідаў у доме. Тут жа і знайшлі жанчыну — яна спала.

Растлумачыць міліцыі матыў свайго ўчынку Вераніка не змагла. Адказала лаканічна: «Не ведаю», кажа Віталь Паслед.

Жанчына распавяла, што ўсе тры тыдні жыла ў лесе, сілкавалася ягадамі, начавала ў закінутых дамах або чужых хлявах. 11 ліпеня, прызналася яна, сапраўды з'яўлялася ў Партызанскім, падышла да двара мужа і яго сужыцелькі, каб убачыць дачку: у гэты дзень дзяўчынцы споўнілася 6 месяцаў.

Не выключана, што жанчыну турбаваў сямейны разлад: муж жыў з іншай жанчынай, і ёй прыйшлося ў адзіночку гадаваць дзіця. Магчыма, так яна хацела прыцягнуць да сябе ўвагу або вярнуць мужа.

6-месячная дачка Вераніка пакуль засталася з родным бацькам.

kraj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930