Знайсці
23.07.2018 / 08:0611РусŁacБел

Залева прывяла да транспартнага калапсу ў Магілёве ФОТЫ

У Магілёве з-за моцных залеваў адбыўся транспартны калапс, піша БелТА.

Моцная залева каля 20.00 22 ліпеня, можна сказаць, патапіла горад у вадзе: некаторыя вулачкі ператварыліся ў бурлівыя рэкі, а лагчыны і ўпадзіны — у азёры. Святлафоры на шэрагу скрыжаванняў выключыліся, праезд па іх быў абцяжараны высокім узроўнем вады, «плыць» па такім адважваліся далёка не ўсе аўтааматары. Узровень вады дасягаў у некаторых месцах 30—40 см.

Гарадскі грамадскі электратранспарт стаяў некалькі гадзін. Па горадзе перасоўваліся рэдкія маршруткі і аўтобусы. Нават дыспетчары таксі не прымалі заяўкі на выезд або абяцалі забраць пасажыра на працягу гадзіны. Дождж прыціх толькі за поўнач. І тралейбусы нарэшце змаглі вярнуцца ў аўтапаркі, а заадно забраць пасажыраў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930