Знайсці
23.07.2018 / 07:5019РусŁacБел

Інвестар з ААЭ, што прывёз Марадону, паабяцаў запрасіць у Беларусь Мэсі і Раналду

Партнёр футбольнага клуба «Дынама-Брэст» Таджэдзін Сейф распавёў аб планах пабудаваць у Брэсце спартыўны комплекс на 30 тысяч месцаў і «дзіцячую футбольную акадэмію імя Марадоны». Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ.

«Вы ў Беларусі ўбачыце усіх зорак: убачыце Мэсі, Раналду, бразільскага Раналда, Кафу, Касільяса, — сказаў бізнэсмен. — З усімі будзем дамаўляцца, каб яны прыехалі сюды як мінімум на два дні і перадалі вопыт маладым [вучням] ў акадэміі».

«Мы ў шоку ад таго, як людзі любяць Марадону, — сказаў Таджэдзін Сейф. — Гэта [падзея] не толькі для «Дынама-Брэст», а для ўсёй Беларусі. Ён падымае футбол Беларусі цалкам. Куды б ён ні прыехаў, у любы горад, дзе ў нас будзе гульня, людзі прыйдуць на стадыён, каб паглядзець на яго».

Нагадаем, Дыега Марадона прыляцеў у Брэст 16 ліпеня ў якасці новага старшыні праўлення «Дынама-Брэст». Ён адзначыў, што гатовы сур'ёзна працаваць з камандай, каб заўзятары ганарыліся сваім клубам. 58-гадовы аргенцінец будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію «Дынама-Брэст».

Таджэдзін Сейф быў прадстаўлены як новы партнёр брэсцкага «Дынама». Сейф называе сябе ўладальнікам і гендырэктарам інавацыйнага цэнтра групы з ААЭ. Ён таксама з'яўляецца членам савета дырэктараў і партнёрам у больш чым 20 холдынгавых кампаніях у ААЭ, Еўропа, ЗША, Расія і Беларусь. Кампаніі спецыялізуюцца ў галіне нерухомасці, фінансаў і прамых інвестыцый. У партфоліа Сейфа значыцца інфармацыя пра атрыманне дыпломаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта і маскоўскім РУДН. Сейф суправаджаў Дыега Марадону і быў адным з ключавых спікераў падчас прэс-канферэнцый у Дубаі і Брэсце.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930