Даслаць навіну
Знайсці
22.07.2018 / 16:44 50

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын, адна з якіх паспела паведаміць пра небяспеку ў міліцыю, падазраваны затрыманы, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Каля 7.00 20 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу УУС патэлефанавала жанчына і папрасіла ёй дапамагчы. Яны разам з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі кватэры, куды спрабаваў пракрасціся невядомы. Дакладнага адраса яна не назвала, сказаўшы толькі нумар кватэры. Як пазней высветлілася — памылковы.

Асабовы склад УУС паднялі па трывозе. Супрацоўнікі правяралі ўсе шматкватэрныя жылыя дамы па вуліцы Лынькова і тэрыторыі, што мяжуе, правяраліся забаўляльныя ўстановы, вывучалі запісы камер відэаназірання.

Аказалася, што 26-гадовая бабруйчанка і яе 27-гадовая знаёмая адпачывалі ў кафэ, дзе пазнаёміліся з невядомым мужчынам, з якім яны потым з'ехалі на таксі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вызначылі мужчыну, з якім бачылі гэтых дзяўчат. Гэта быў неаднаразова судзімы 36-гадовы бабруйчанін, які нідзе не працаваў. Неўзабаве яго затрымалі.

У ванным пакоі кватэры затрыманага знайшлі трупы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. Адна з іх паспела патэлефанаваць у міліцыю ў момант небяспекі.

Падазраванаму пагражае смяротнае пакаранне.

1
Radykal / адказаць
23.07.2018 / 23:35
От як гэта так, што ў "стране для жызьні", "астоі хрысьціянства" забойстваў на 10000 насельніцтва нават у10 разоў больш, чымся ў распуснай, спарахнелай, прагнілай Ґейропе? Паводле гэтага паказчыка мы ўжо даўно апярэдзілі Альбанію і мкліва набліжаемся да Сомалі. Відаць, празьмерны дабрабыт і рускамірскае шчасьце так уплываюць на мазґі.
2
ЯНКА / адказаць
24.07.2018 / 09:54
★ «Ольга» (20:58), я адказаў на ваш няўцямны крык душы ў камэнтах тэмы: https://m.nn.by/articles/213073/ Спадзяюся, зразумееце, што «случяйно» да незнаёмых каўбояў ня ходзяць. ★
3
рабатяга / адказаць
24.07.2018 / 11:09
Ольга,====  люди  имеют  своё  мнение  отличное  от  твоего - значит  они  плохие  и  злые. А  ты  значит  хорошая? Люди  говорят  правильные  мысли -  нечего  шляться  по  питейным  заведениям  и  ехать  с  первым  встречным  абы  куда. Такое  происходит  с  деффчонками  из проблематичных  семей, и  исходя  из  своего  жизненного  опыта  там  и  мамы  в  молодости  были  такие-же. и  таких  вот  деффчонок  в  молодости  я  сам  таскал  абы  куда, но  жены  из  них  хорошие  не  получаються.  А  основное  предназначение женщины  быть  хорошей  женой  и  хорошей  матерью, а  не  плодить  подобных  себе,  желающих  хорошо  и  весело  отдыхать. А  коль  ты  так  их  яростно  защищаешь, то  можно  предположить, что  сама  любишь  такие  вот  злачные  места. Но  там  ты  не  найдешь  хорошего  мужа, а  вот  алкаша  и  бывшего  зэка  там  точно  найдешь. Ну  а  от  такого  контингента  можно  ожидать  не  научного  открытия  или  изобретения  и  ли  хотя  бы  рационализаторского  предложения, а  можно  ожидать  что  схлопочешь  если  не  будешь  исполнять  их   желания. Так  что  выбор  за  каждым, если  в  зоопарке  кто-то  полезет  в  клетку  к  хищнику, то  обижаться  не  надо, что  там  тебя  могут  поранить  или  убить -  надо  знать  свой  шесток  и  там  сидеть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31