Знайсці
22.07.2018 / 11:2448РусŁacБел

Эканамісты расійскай ВШЭ: Рэальныя заробкі ў Беларусі перавысілі расійскія

Рэальныя зарплаты ў Беларусі перавысілі паказчыкі аплаты працы ў Расіі, паведамляецца ў маніторынгу «Міжкраінавыя супастаўленні заробкаў у 2011-2017 гадах», які падрыхтавалі эксперты Інстытута сацыяльнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі.

Эканамісты параўналі зарплаты ў далярах у Расіі, краінах СНД і Усходняй Еўропы, а таксама Кітаі і Бразіліі ў тэрмінах парытэту пакупніцкай здольнасці валют (ППЗ, ураўноўвае спажывецкія здольнасці валют розных краін). Пры разліках аўтары выкарысталі дадзеныя Сусветнага банка аб ППЗ 2011 года, а таксама курс валют і ўзровень інфляцыі ў краінах у наступныя гады. Расійскі ўзровень аплаты працы застаецца вышэйшым за большасць краін СНД — у 2017 годзе яе сярэднямесячны памер склаў $1640 па ППЗ, ацанілі ў ВШЭ. Адзінай дзяржавай СНД, якая перагнала Расію, стала Беларусь, дзе сярэдні заробак па ППЗ у мінулым годзе дасягнуў $1648.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера