Знайсці
22.07.2018 / 10:1125РусŁacБел

У Судане 11-гадовая дзяўчынка спрабуе развесціся з 38-гадовым мужам

Амаль (несапраўднае імя - Рэд.) 11 гадоў, і яна спрабуе развесціся з 38-гадовым мужам, піша CNN. Дзяўчынка з Судана вучылася ў пачатковай школе, калі яе будучы муж папрасіў яе рукі ў бацькі Амаль. Бацька дзяўчынкі прыняў гэтую прапанову, і яе адразу ж аддалі замуж.

У Судане дзіцячыя шлюбы з'яўляюцца часткай мясцовай культуры, абумоўленай традыцыямі і галечай. Згодна з дакладам ЮНІСЕФ ад 2017 года, больш за траціну суданскіх дзяўчынак аддаюць замуж да таго, як ім споўніцца 18 гадоў, а 12% — да таго, як ім споўніцца 15 гадоў.

Паводле мясцовага Закону аб статусе мусульман ад 1991 года, дзеці могуць рэгістраваць шлюб, калі дасягаюць «сталасці», гэта значыць ва ўзросце 10 гадоў. Гэта самы нізкі ўзрост узяцця шлюбу ў Афрыцы.

Амаль, якая выйшла замуж яшчэ да дасягнення падлеткавага ўзросту, расказала, што неаднаразова была ахвярай гвалту з боку мужа, які курыў цыгарэты, пакуль яе біў.

Па словах дзяўчынкі, яна звярталася па дапамогу да бацькі, але ён адсылаў яе назад. Урэшце рэшт яна збегла з дапамогай першай жонкі свайго мужа.

Амалін бацька, які працуе бляхаром на вуліцы, сам гадуе шэсць дачок. Калі ён тлумачыць, чаму выдаў замуж Амаль, нягледзячы на яе юны ўзрост, ён спасылаецца на традыцыі і гонар.

Многія бацькі ў Судане выдаюць замуж сваіх дачок у надзеі пазбегнуць галечы, гвалту або сямейнай ганьбы. Незамужніх жанчын часта стыгматызуюць як агір, «бясплодных» ці байра, «не запатрабаваных для шлюбу».

11-гадовая дзяўчынка, якой падабаецца гуляць з лялькамі, непахісна настойвае на афармленні разводу. Як толькі гэта адбудзецца, яна хоча вярнуцца ў школу, дзе вучацца яе сябры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера