Знайсці
21.07.2018 / 12:2711РусŁacБел

Падаткавікі пра новую базу дадзеных аб даходах: наймальнікі будуць паведамляць аб усіх выплатах работнікам

У інфармацыйнай базе дадзеных аб даходах насельніцтва, якая цяпер працуе ў тэставым рэжыме, будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб усіх грашовых паступленнях беларусаў. У базе будуць сабраныя дадзеныя як пра паступлення ўнутры краіны, так і з-за мяжы. Пра гэта сёння ў час прамой тэлефоннай лініі паведаміла FINANCE.TUT.BY намесніца міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Акрамя таго, усе арганізацыі павінны будуць прадстаўляць падаткавікам дадзеныя аб усіх грашовых паступленнях сваіх супрацоўнікаў.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Нагадаем, у Беларусі стварылі інфармацыйную базу дадзеных аб даходах грамадзян.

— У інфармацыйнай базе будуць збірацца звесткі аб усіх даходах грамадзян, атрыманых на тэрыторыі Беларусі, атрыманых за межамі краіны, — удакладніла Святлана Шаўчэнка. — Інфармацыя атрымліваецца з самых розных крыніц, у тым ліку на падставе пагадненняў аб інфармацыйным абмене паміж замежнымі дзяржавамі і Беларуссю. Яшчэ такі момант — падатковыя агенты будуць прадстаўляць інфармацыю аб кожнай выплаце ў адносінах да свайго работніка. Аб большасці гэтых выплат сёння паведамляецца ў фонд сацыяльнай абароны, але не аб усіх. Зараз арганізацыі паведамляюць не пра ўсе даходы, якія выплачваюць сваім работнікам, а толькі пра тыя даходы, з якіх робяцца адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны.

Па словах прадстаўніка МПЗ, падаткавікі «і сёння гэтаксама дакладна валодаюць звесткамі аб даходах грамадзян, але цяпер яны ўтрымліваюцца ў розных інфармацыйных крыніцах, іх аб'яднаюць».

Зараз база дадзеных ўведзена ў доследную эксплуатацыю і праводзіцца тэставанне. Цалкам запрацуе база, як плануецца, з 1 студзеня 2019 года.

— З 1 студзеня плануецца прадстаўленне звестак падатковымі агентамі. Гэта ў праекце законапраекта аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. Такая прапанова была разгледжана, яно падтрымана. Цяпер яна ўнесена ў законапраект. Далей будзе разглядацца зацікаўленымі бакамі, дэпутатамі.

Стварэнне базы было прадугледжана прэзідэнцкім указам №322 «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый» — для пашырэння катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўляльным прынцыпе.

— База ствараецца ў першую чаргу для выяўлення тых асоб, якія маюць патрэбу ў атрыманні безнаяўных жыллёвых субсідый. Каб не турбаваць чалавека, будзе відаць, ці прадастаўляць чалавеку субсідыю, — удакладніла Святлана Шаўчэнка. — Звесткі таксама будуць выкарыстоўвацца таксама для кантрольных мэтаў, той працы, якую падатковыя органы робяць штодня, тут нічога новага не з'яўляецца.

Finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930