Знайсці
20.07.2018 / 21:3015РусŁacБел

Спартсмены з Беларусі, якія будуць пераходзіць у іншыя зборныя, цяпер павінны вярнуць грошы за сваю падрыхтоўку

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку кампенсавання сродкаў, выдаткаваных на спартыўную падрыхтоўку.

Выпадкі звароту сродкаў, выдаткаваных на спартыўную падрыхтоўку, вызначаны Законам «Аб фізічнай культуры і спорце». Гэта сістэматычнае парушэнне абавязкаў па ўдзелу спартсмена ў афіцыйных спартыўных мерапрыемствах (за выключэннем выпадкаў, звязаных з пагаршэннем стану здароўя), выступленне за нацыянальныя і (або) зборныя каманды іншых дзяржаў, адмова ад заключэння грамадзянска-прававога дагавора аб спартыўнай падрыхтоўцы або працоўнага дагавора.

Для спартсмена, які мае спартыўнае званне «майстар спорту Беларусі міжнароднага класа», памер кампенсацыі складзе 400 базавых велічынь, або 9800 рублёў (цяпер базавая велічыня складае 24,5 рубля), спартыўны разрад кандыдата ў майстры спорту ў гульнявых відах спорту, спартыўнае званне майстра спорту ў іншых відах спорту — 350 базавых велічынь (8575 рублёў), пры адсутнасці ў спартсмена спартыўнага звання ці спартыўнага разраду — 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера