Даслаць навіну
Знайсці
5
Дзядьзька ў Вiльнi / адказаць
20.07.2018 / 19:31
Спачатку здавалася, выдатна. Але нейяк дапоўз да "брэхта" i зразумеў, што сэнсу ў далейшым чытаннi няма.
5
наталенейка / адказаць
20.07.2018 / 20:12
ДЗЯ за надзіўленне прыгажосцю словаў-складаў(!)
8
Жора. / адказаць
20.07.2018 / 21:49
Таленавитыя вершы. Думау, што ведаю беларускую мову, а тут палову слоу не зразумеу.
3
Сучасны паэт / адказаць
20.07.2018 / 21:53
Аднойчы я гартаў кніжку ў кнігарні. Гэта быў пачатак майго, так бы мовіць, беларускага фанатызму. Гартаю, гартаю... Прысвячэнне Сысу, верш з эпіграфам з Сыса... ну я і ўзяў. Мне тады здавалася, калі па-беларуску - гэта ўжо адразу ўзровень. Я памыліўся:) Зараз чытаю вершы з гэтай нізкі... Малады аўтар, прыгожая дзяўчына... Чытаю і быццам бы тут словы цікавыя і рыфмы ёсць. Але ж слоў зашмат... Зачапіцца няма за што. Не маю права раіць. Для кагосьці я сам такі. Але... памятаючы пра тую кніжку з эпіграфамі... Не. Але аўтару зычу поспехаў і ўдалага выйсця з шматслоўнасці!:)
3
вось дык вось / адказаць
20.07.2018 / 23:26
"Няма таго, што раньш было"...а было раней мастацтва паэзіі. А цяпер жупоты нейкія засталіся, да і тое не ясна, што гэта такое
5
ЯНКА / адказаць
20.07.2018 / 23:47
★ Нам, беларусам у эміграцыі, трэба гуртам (закрычаць — закрэсьлена) адмовіцца ад наркама(на)ўкі. А вось Марыля (пардон, Маріна) бочыць у іншы бок і нават слоўца п'е піша зь мяккім і пухнатым знакам пасярэдзіне. Не, чаму нават у Амэрыках у пэўных так глыбока Масква засела ў глуздо'х?! ★
8
БуселКА / адказаць
21.07.2018 / 04:16
Дзядьзька ў Вiльнi, можа Вы проста недастаткова ведаеце?  Прыходзіць час і кнігі, што здаваліся незразумелымі раней, пасля назапашвання ведаў, становяцца зразумелымі. Магчыма, прыйдзе час і Вы да канца зразумееце вершы спадарыні Марыны.  
4
Анфиса / адказаць
21.07.2018 / 05:39
Туфта
8
Опт / адказаць
21.07.2018 / 07:06
Цікавыя, прыгожыя вершы.
4
Васіль / адказаць
21.07.2018 / 07:53
На мой погляд ,верш павінен ліцца як крынічная вада ..Тут спатыкаешся на кожным слове і думаеш ,што яно адзначае (а здавалася ,што ведаю беларускую мову) Не запамінальны і цемны сэнс быццам аўтар пісаў усе у нейкім склепе пьяны ...Але ..Дзяўчына маладая ,няхай піша ,можа каму і падабаецца ..
3
фцф / адказаць
21.07.2018 / 09:34
Мова занадта аўтарская, часам узнікае сумненьне - ці беларуская гэта? Занадта шмат не толькі словаў-новатвораў, аб якія ўвесь час спатыкаешся, але і апісальна-"пейзажнай" манатоннасьці, вельмі мала дзей і падзей у вершах, адкрыцьцяў, свежых думак і нечаканых паваротаў. Гэта катастрафічна звужае кола патэнцыйных чытачоў, але спадзяюся, што знойдуцца і аматары такіх арыгінальных, "прыцьмянлівых" паэтычных экзэрсісаў.
2
фцф / адказаць
21.07.2018 / 09:39
Дзядьзька ў Вiльнi, ... сапраўды, проста "брэх" быў бы лепш за "брэхта".
3
Дзядьзька ў Вiльнi / адказаць
21.07.2018 / 12:23
БуселКА, дзетачкi, добра што Вы растлумачылi дурному старэчы! Але... пройдзе час, дык я наўпрост здохну, а "вершы спадарынi Марыны" так i не зразумею.
"Когда сокровiща стiхов язык мой рассыпает,
Я слышу громкую хвалу во всех концах Вселенной,
Ведь людям радуют сердца i душу согревают 
I песнi звучные моi, i стiх мой вдохновенный.
Ведь только разум мог придать сокровiща i ценность
Тем жемчугам, что породiл мой светоч сокровенный."
Гэта варта было вынесцi як эпiграф, але я ўжо па-простаму, як ёсць ватнiкам. Але, заўважце, напамяць (а паспрабуйце завучыць "верш спадарынi Марыны?"). Пытанне да Вас: чаму вершы Рудакi перажылi больш як тысячагоддзе? i як трэба пiсаць, каб сучаснага паэту памяталi пра колькi вякоў, га? Адказы простыя: душу грэць людзям; пiсаць натхнёна, ад глыбiнi душы; каб кожны верш быў як перлiна. Добра, магчыма, гэта ёсць у "вершах спадарынi Марыны". Але ёсць яшчэ нешта: вершы Рудакi былi зразумелыя свайму часу. Але вось цi зразумелыя сучаснiкам "вершы спадарынi Марыны"? Мяркуючы па каментарах, ня толькi мне, дурному, але й больш дасведчаным чытачам - не!
Мне не падабаецца Пушкiн. Ну, самi ведаеце, з кiм быць Лiтве - iзвечный спор славян (i г.д.). Але чым найбольш ганарыўся Пушкiн? "I долго буду тем любезен я народу, что в сей жестокiй час прославiл я свободу i мiлость к павшiм прiзывал". Няхай сабе ён неадназначны як чалавек, няхай сабе (магчыма) гэтая яго заява толькi на словах, але ён таксама адказвае, што трэба, каб верш жыў доўга: мець агульначалавечую каштоўнасць. Ну i, здаецца, быць зразумелым на велькiх абшарах (дзе жывуць сын славян, тунгус, кiргiз, фiн, etc.). Нешта мне падказвае, што "вершы спадарынi Марыны" будзе чытаць толькi вузкае кола беларускай эмiграцыi. Ну, магчыма, яшчэ Вы i Вашы дасведчаныя  сябры.
Калi я ўпершыню сутыкнуўся з творамi Янкi Купалы, я здзiвiўcя: вось бяры i спявай кожны верш. Купала таксама дае цiкавы варыянт адказа: "Праўду з няпраўдай, цноту з гарэзiяй вымешай разам - будзе паэзiя". Ну дык што, будзем спяваць разам "вершы спадарынi Марыны"? Ой, дзе там спяваць, iх з першай спробы не заўжды прачытаеш: пачнеш слупок, ды вяртаешся к пачатку, бо незнаёмыя словы, нязвыклыя нацiскi скачуць, як трусы па хляве. 
"Шасціканцовы крыж бяру ў дарогу 
І прымірсную галакню замоваў, 
Каб захіснулі ад звягі-знямогі,
Каб падтрымалі спохапам спрамовы."
 Уга. Спявайце такое самi. Яшчэ ў дурхату забяруць. (Дарэчы, пры некаторых псiхiчных захворваннях уласцiва прыдумваць новыя словы. Я, канешне, зусiм не раю аўтарцы прайсцi медагляд. Але пытаюся: навошта пiсаць вершы, падобныя да мовы хворых на галаву?).
Максiм Багдановiч, мая любоў... Здаецца, Багдановiч даволi спрытна змешваў цноту з гарэзiяй, нiбыта кажучы: "людцы, зiрнiце: вось так яшчэ магу". Санеты, трыялеты - жыць будуць вякамi, i анiхто ня будзе нараць на незразумеласць, шматслоў'е, брыдкасць цi што яшчэ.Параўнайце самы няўдалы верш Багдановiча з самым удалым на Ваш позiрк "вершам спадарынi Марыны". 
Ну, гэта, зразумела, класiкi - прычым класiкi сусветнага масштабу. Цi варта раўнаць з класiкамi сучасных аўтараў? Шаноўная Буселка, ды што тады, пiсаць згодна з прынцыпам "хужэй, чым учора; затое лепей, чым заўтра?"
Вой, нейшта мяне панесла. Лаюся на шматслоў'е, а сам накарабаў... Няхай лепш сама спадарыня Марына адкажа, што для яе ёсць каштоўнасцю: 

"Значна лягчэй, калі ясны наўперш - зразумелы." 
Брава! Але мне не зразумела; i цi мая ў гэтым вiна? Адзнака: "незадавальняльна".


https://nn.by/?c=ar&i=212992

https://nn.by/?c=ar&
4
цень макарона / адказаць
21.07.2018 / 14:05
гэта эксперыментальныя вершы, уласна, не паэзія. Яе тут амаль ня вычуеш. Але з задавальненьня аўтаркі ад яе пераборкі словаў ды іх элементаў цешыўся.  Карацей, на паверх вышэй за графаманства і пры боку ад цела ПАЭЗІІ. 
5
Вiта / адказаць
21.07.2018 / 16:34
У час, калi на мове размауляе мала людзей, добра пачытаць вершы, якiя натхняюць выцягнуць больш з кнiг у рэальнасць. Люблю чытаць вершы, люблю вершы,якiя трэба перачытваць. Дзякуй.
3
Зор / адказаць
21.07.2018 / 18:56
Вiта,
У той час, калі моваю сапраўды  карыстаецца мізэрная колькасць людзей і трэба намагацца пашыраць яе ўжытык, дык вось якраз такі зараз нельга яе забруджваць і перакручваць, як робіць гэтая дзяўчынка. Адно добра, што акрамя пары дзесяткаў нашаніўцаў ніхто падобныя "творенія" чытаць не будзе.
2
Зор / адказаць
21.07.2018 / 18:58
Вiта,
У той час, калі моваю сапраўды  карыстаецца мізэрная колькасць людзей і трэба намагацца пашыраць яе ўжытык, дык вось якраз такі зараз нельга яе забруджваць і перакручваць, як робіць гэтая дзяўчынка. Адно добра, што акрамя пары дзесяткаў нашаніўцаў ніхто падобныя "творенія" чытаць не будзе.
6
аўтаркаМК / адказаць
21.07.2018 / 19:38
Дзядьзька ў Вiльнi, мой (і наш агульны) скарб - слоўнікі Ластоўскага і Насовіча. Усе словы можна знайсці на старонках выданняў. Уласна надуманых словаў у гэтых вершах няма. Вы наўмысна крыўдзіце прапановай прайсці агляд. Няхай вам шчасціць. І не чытайце, бо здаецца, што я вас прымушаю сіломоц. 
2
Студэнты філфака БДУ / адказаць
21.07.2018 / 21:00
аўтаркаМК, гэта даволі пурыстычныя выданні, а маюць іх за нарматыўныя толькі тыя, каму не паталаніла засвоіць беларускую мову змалку. А ці ведалі вы, што ў слоўніку Ластоўскага 80% лексікі — нават не вузкія дыялектызмы, а аўтаравы выдумлянні? А ці ведалі вы, што Станкевіч рэдагаваў вершы Коласа і Купалы (па іхняе смерці выпраўляў у вершах класікаў небеларускія, на яго думку, словы і канструкцыі)? Гэта ўсё, што трэба знаць пра гэтых навукоўцаў. Цікавосткі ў іх ёсць, вядома, але мы мусім ставіцца да іхняе спадчыны досыць крытычна. Выбачайце, калі што якое. Ой, і праўда, выбачайце. Чамусьці прачыталі «Станкевіча», а не «Насовіча». Але мы маем данесці людзям, што гэта кепскія граматыкі, якія ніколі не прэтэндавалі на нарматыўнасць і асуджаліся тагачасным калегіяльным мовазнаўствам (Сцяпанам Некрашэвічам ды братамі Лёсікамі). А Насовічаў слоўнік напраўду скарб, але скарб, хутчэй, для лінгвістаў; ад сучаснае літаратурнае мовы ён розніцца амаль гэтаксама, як і ад старабеларускае. Мова жыве і змяняецца, а пісаць вершы паводле слоўнікаў другой паловы XIX ст., перапрошваем яшчэ раз, не дужа этычна. У гэтым лірыкі ды жывое мовы няма і заваду, таму іх надта цяжка чытаць. Радзім азнаёміцца з творамі, напрыклад, Каруся Каганца — выдатнага літаратара, які нарадзіўся бадай што ў той самы дзень, што і слоўнік Насовіча. Вы адразу заўважыце, што Каганцова мова гэткая ж, як і, напрыклад, Крапівова, бо яна жывая. Ад шчырага сэрца зычым вам поспехаў!
2
Васіль Астрэйка / адказаць
21.07.2018 / 23:26
Сапраўдная літаратура нясе сэнс. А гэта пакуль толькі фармалізм: збор рэдкіх слоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера