Знайсці
20.07.2018 / 17:4818РусŁacБел

Дырэктар стадыёна «Дынама» патлумачыў калізію з «сіямскімі пісуарамі»: вінаваты «Мінскпраект», будзе пераробліваць

Шырока разышлося фота з мужчынскага туалета адноўленага стадыёна «Дынама». Відаць незвычайны дызайнерскі падыход — два пісуары прымацаваны ў кутку так, што наўрад ці іх можна выкарыстоўваць адначасова, не парушаючы сваю і чужую зоны камфорту. 

«Наша Ніва» дазванілася да дырэктара стадыёна, Васіля Аляксеенкі, мы папрасілі яго патлумачыць гэтую туалетную калізію. 

«Гэта «Мінскпраект», званіце ім, — сказаў Аляксеенка. — Мы самі да такіх тонкасцей не дайшлі толькі таму, што пакуль у мяне былі іншыя, больш стратэгічныя прэтэнзіі. А тое, што яны так паставілі… Буду звяртацца да «Мінскпраекта», хай выпраўляюць, калі палічылі гэта такім разумным! Я сам гэта бачыў! Гэта так і ёсць, я згодны цалкам, што гэта няправільна».

Аляксеенка паабяцаў адправіць гэтае фота ў «Мінскпраект» неадкладна. 

«Я пагляджу ўсе мужчынскія туалеты, комплекс не маленькі, не ва ўсіх туалетах быў, скажу шчыра. Канкрэтна гэта — 15 сектар, я схадзіў у гэты сектар і паглядзеў, што ў інтэрнэце паставілі. Таму будзем рэагаваць, хай мяняюць праектнае рашэнне і выпраўляюць хібы», — рэзюмаваў дырэктар. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера