Даслаць навіну
Знайсці
21.07.2018 / 17:27 9

Гатуем бурачныя катлеткі для бургераў — рэцэпт

Вось і надышла другая палова ліпеня, а значыцца, самы час зверыцца са спісам сваіх планаў на лета і праверыць, ці ўсё вы зможаце паспець. А калі нейкім чынам вы дагэтуль не ведаеце, чым разнастайніць свае летнія дні, то я вам параю арганізаваць пікнік. Не абавязкова ехаць кудысьці далёка — нават у горадзе можна знайсці пару месцаў, дзе можна спакойна пасядзець на пледзе, пачытаць кніжку, пагуляць з сябрамі ў настолкі і, галоўнае, паесці. Бо апетыт на прыродзе прачынаецца велізарны!

І сёння я падзялюся з вамі рэцэптам катлетак з бураку, якія можна проста есці з соусам ці выкарыстаць замест мясной катлеты для бургера — такую ежу вельмі зручна браць з сабой і дзяліцца з сябрамі.

Павялічыць выяву

Нам спатрэбіцца:

  • 2 шклянкі цёртых сырых буракоў
  • 1 чырвоная цыбуліна
  • 2 зубчыкі часнаку
  • 1 шклянка проса
  • 1/2 шклянкі семак сланечніка
  • 1/4 шклянкі цэльназерневай мукі (ці мукі другога гатунку)
  • 1/4 шклянкі алею
  • 2 ст.л. соевага соусу
  • 2 ст.л. свежай пятрушкі
  • 1 ч.л. каляндры
  • 1 ч.л. імбіру
  • 1/2 ч.л. чылі
  • соль, перац

Спачатку варым проса — заліваем яго дзвюма шклянкамі вады і варым прыкладна 15 хвілін. Астуджаем. Цыбулю і часнок крышым вельмі дробна. Наразаем пятрушку. Злучаем усе інгрэдыенты, змешваем, дадаём спецыі і перамешваем хвіліны 3—6 (лепш рукамі).

Фармуем катлеткі (атрымліваецца 16 сярэдніх ці недзе 8 для бургераў) і кладзём на бляху, засланую дыванком для запякання (ці проста змазваем бляху алеем). Выпякаем пры 180 градусах 20 хвілін на адным баку, пераварочваем і дапякаем яшчэ 5—8 хвілін.

Павялічыць выяву

Соус:

  • 200 г натуральнага ёгурту
  • 1 зубчык часнаку
  • 1 свежы агурок
  • кроп

Дробна наразаем часнок, агурок і кроп. Дадаем да ёгурту.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

0
Агата / адказаць
26.07.2018 / 16:34
Ну і мова - жахлівейшая!!! "... і кладзём на бляху, засланую дыванком для запякання...
0
Эксперт / адказаць
30.07.2018 / 14:10
:) , Ха, у беларусаў як раз хлеб і быў асноўнай стравай
0
ANDREY / адказаць
03.08.2018 / 15:58
Выглядит аппетитно. Вот бы положить такую на котлетку из мяска. Мм-м-м
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31