Знайсці
20.07.2018 / 15:146РусŁacБел

Абаронцаў Курапатаў за пікет ля «Гранд Кушавеля» аштрафавалі на 40—45 базавых

Леанід Кулакоў (справа), фота Волі Афіцэравай

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 ліпеня былі вынесеныя прысуды актывістам, якіх напярэдадні затрымаў АМАП пад мінскім рэстаранам «Гранд Кушавель», паведамляе Радыё Свабода.

Леаніду Кулакову прысудзілі штраф 45 базавых (1 102,5 рублёў), Маі Навумавай — 40 базавых (980 рублёў). Вольга Нікалайчык таксамап аштрафаваная на 980 рублёў.

Актывісты да таго раздавалі наведнікам буклеты з інфармацыяй пра сітуацыю з рэстаранам «Поедем поедим» пад Курапатамі. Абодва рэстараны належаць, прынамсі ў значнай меры, Леаніду Зайдэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930