Знайсці
24.07.2018 / 12:1362РусŁacБел

Аляксандра Герасіменя расказала, як можна бясплатна атрымаць зямлю ў Драздах і стаць суседкай Качанавай

«Нашай Ніве» стала вядома, што знакамітая беларуская плаўчыха, трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя стала ўласніцай надзела ў Драздах — прэстыжным раёне Мінска, дзе жыве лукашэнкаўская эліта.

Яна атрымала 15 сотак рашэннем Мінгарвыканкама №1358 ад 27 красавіка 2018 года.

Пакуль што на ўчастку Герасімені стаяць бытоўкі будаўнікоў суседняга офіснага цэнтра. Праз некалькі месяцаў яны знікнуць і можна будзе пачынаць сваю будоўлю.

Катэдж спартсменкі з цягам часу паўстане на ўчастку злева.

Найбліжэйшыя суседзі Герасімені — кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась.

Кошт зямлі ў гэтым раёне пачынаецца ад $400 тысяч за старую хату пад знос.

Як Герасіменя ўмудрылася атрымаць там надзел? Пра гэта мы спыталіся ў спартсменкі. Герасіменя запэўніла «Нашу Ніву», што для яе самой гэта нечаканасць. 

«Я пісала ліст у гарвыканкам, на імя прэзідэнта. Я не прасіла канкрэтна там, проста прасіла даць зямлю. І далі. Далі бясплатна, але дакументацыя, афармленне — гэта за наш кошт. Я не ўяўляла, што будзе так», — расказала Герасіменя. 

Як ёй суседзі і што збіраецца будаваць? 

«З суседзямі яшчэ пазнаёмімся. А будаваць… не ведаю, на што хопіць сродкаў — тое і пабудуем», — сказала яна. 

Таксама Герасіменя дадала, што не мела спакусы паспрабаваць прадаць надзел. 

«Я люблю свой горад. Хацела дом, але я гарадскі чалавек, за горадам мне будзе цяжка, калі прадаць і купіць нешта там. А тут удалае месца, каб стварыць утульны куток», — рэзюмавала яна.

Паўтара года таму Аляксандра Герасіменя разам з мужам Яўгенам Цуркіным займелі прасторную (больш за 120 м2) чатырохпакаёўку ў навабудзе на вуліцы Філімонава ў Мінску. Нядаўна стала вядома, што сям'ю чакае папаўненне.

Па словах Герасімені, цяпер яе час займае яе праект «Спорт-інклюзія», у рамках якога яна з верасня плануе пачаць навучанне дзяцей з аўтызмам плаванню ў групах са звычайнымі дзецьмі. 

Чытайце таксама. Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930