Знайсці
20.07.2018 / 14:25РусŁacБел

Былых гомельскіх памежнікаў за дзедаўшчыну пакаралі на 2,5 гады калоніі

Раман Гладкі (злева) і Сяргей Гузееў на судзе

Гомельскі раённы суд 20 ліпеня абвясьціў вырак за «дзедаўшчыну» двум былым памежнікам Раману Гладкаму і Сяргею Гузееву, піша Радыё Свабода.

Яны прызнаныя вінаватымі ў гвалце, зьдзеку і жорсткім абыходжаньні з салдатамі, якія не падпарадкаваны ім па службе, і на падставе часткі 2, артыкулу 443 Крымінальнага кодэксу пакараны 2 гадамі і 6 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.

Радавы Гладкі і яфрэйтар Гузееў служылі ў вайсковай частцы № 1242, на рэзэрвовай мабільнай заставе «Новая Гута». У судзе знайшлі пацьвярджэньне факты неаднаразовага зьбіцьця і зьдзеку над малодшымі салдатамі. Пацярпелымі прызнаны сямёра памежнікаў, пераведзеных сёлета служыць у Гомельскую памежную групу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930