Знайсці
20.07.2018 / 14:145РусŁacБел

Прахадныя балы БДУ: рэзка знізілася папулярнасць сацыялогіі, філасофіі і тэалогіі — вынікі ўступнай кампаніі

Адбылося першае пасяджэнне прыёмнай камісіі БДУ па залічэнні абітурыентаў на дзённую і завочную бюджэтную форму навучання. Былі падведзены вынікі залічэння на факультэты: міжнародных адносін, радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла.

На факультэт міжнародных адносін на бюджэтныя месцы залічаны 67 абітурыентаў. На спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» прахадны бал склаў 383 (у 2017 г. — 381). Пяць абітурыентаў залічана без іспытаў (пераможцы алімпіяд або дзеці-сіроты).

На спецыяльнасць «мытная справа» залічаны 17 абітурыентаў. Сярод залічаных 2 прыняты без іспытаў, 6 па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 372 (у 2017 г. — 359).

На групу з двух спецыяльнасцяў эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб'яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, прахадны бал склаў 377 (у 2017 г. — 366). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

— «сусветная эканоміка» — 387 (у 2017 г. - 371);

— «менеджмент (напрамак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму)» — 377 (у 2017 г. — 366).

На групу з двух спецыяльнасцяў профілю міжнародныя адносіны па аб'яднаным конкурсе залічана 22 абітурыенты, прахадны бал склаў 382 (у 2017 г. — 384). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

— «міжнароднае права» — 382 (у 2017 г. — 384);

— «міжнародныя адносіны» — 383 (у 2017 г. — 384).

На факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій па спецыяльнасцях аб'яднанага конкурсу дзённай формы навучання залічана 204 абітурыенты, з іх адзін прыняты без экзаменаў. Прахадны бал склаў 265 (у 2017 г. - 284). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

— «камп'ютарная бяспека (напрамак — радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)» — 317 (у 2017 г. - 317);

— «прыкладная інфарматыка (напрамак - інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм)» - 310 (у 2017 г. - 309);

— «радыёфізіка» - 278 (у 2017 г. - 295);

— «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 283 (у 2017 г. — 290);

— «фізічная электроніка» — 265 (у 2017 г. - 284).

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб'яднаным конкурсе залічаны 276 абітурыентаў, прахадны бал склаў 327 (у 2017 г. — 335). Сярод залічаных 33 прыняты без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках:

 — «прыкладная інфарматыка (напрамак - праграмнае забеспячэнне камп'ютэрных сістэм)» - 371 (у 2017 г. - 372);

— «інфарматыка» - 364 (у 2017 г. - 360);

- «актуарная матэматыка» - 339 (у 2017 г. - 352);

- «камп'ютарная бяспека (напрамак - матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» - 356 (у 2017 г. - 352);

- «прыкладная матэматыка» - 340 (у 2017 г. - 341);

- «эканамічная кібернетыка» - 327 (у 2017 г. - 335).

На спецыяльнасці факультэта філасофіі і сацыяльных навук залічана 64 абітурыенты.

На групу з трох спецыяльнасцяў па аб'яднаным конкурсе залічана 34 абітурыенты, з іх 3 абітурыента без экзаменаў. Прахадны бал па аб'яднаным конкурсе - 296 (у 2017 г. - 345). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

— «сацыяльныя камунікацыі» — 355 (у 2017 г. - 365);

— «сацыялогія» — 298 (у 2017 г. -345);

— «філасофія» — 296 (у 2017 г. -345).

На групу з двух спецыяльнасцяў па аб'яднаным конкурсе залічаны 30 абітурыентаў, з іх 5 абітурыентаў па мэтавым прыёме. Прахадны бал па аб'яднаным конкурсе - 274. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

— «псіхалогія» — 326 (у 2017 г. - 325);

- «сацыяльная праца» - 274 (у 2017 г. - 263).

На спецыяльнасць «тэалогія» Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла залічаны 25 абітурыентаў, прахадны бал склаў 163 (у 2017 г. - 226)

Вынікі залічэння на іншыя факультэты стануць вядомыя пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930