Знайсці
20.07.2018 / 13:462РусŁacБел

Чарговае ДТЗ ва Украіне: загінулі 10 чалавек, 10 шпіталізаваныя

ZT.NPU.GOV.UA

У Жытомірскай вобласці з-за сутыкнення маршруткі і грузавіка загінулі 10 чалавек, яшчэ 10 шпіталізавалі

Аварыя адбылася на 127-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Чоп каля вёскі Глубочыца.

Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтобуса (імаверна, маршрутам Кіеў — Роўна) ехаў у напрамку Жытоміра і ўрэзаўся ў грузавік DAF з паўпрычэпам.

10 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

Нагадаем, што сёння раніцай мікрааўтобус з Гомеля трапіў у ДТЗ у Мікалаўескай вобласці. Загінулі пяць чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера