Знайсці
20.07.2018 / 12:491РусŁacБел

У Мінску п'яны кіроўца разбіў нагамі лабавое шкло машыны ДАІ — ФОТА

Пра гэта паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасія Забаўская.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 18 ліпеня. У міліцыю паступіў званок ад мінчука, які распавёў, што на вул. Ангарскай аўтамабілем кіруе п'яны кіроўца. 27-гадовы мужчына выпіў, сеў за руль і паехаў у найбліжэйшую краму па дабаўку. Відавочцы спрабавалі яго спыніць, але не атрымалася.

«Супрацоўнікі ДАІ затрымалі парушальніка. У яго крыві было 2,55 праміле алкаголю. У патрульным аўтамабілі малады чалавек раптам стаў паводзіць сябе агрэсіўна, спрабаваў выйсці з машыны на хаду, рабіў спробы схапіцца за руль. Супрацоўнікі ДАІ надзелі на яго кайданкі. Але аказваючы міліцыянтам супраціў, парушальнік разбіў нагамі лабавое шкло. Для далейшага разбору ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі», — распавяла Анастасія Забаўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера