Знайсці
19.07.2018 / 22:3839РусŁacБел

Брытанскія студэнты сцерлі мурал з вершам нобелеўскага лаўрэата са сцяны ВНУ, бо лічаць аўтара расістам

Студэнты ўніверсітэта Манчэстара сцерлі са сцяны будынка навучальнай установы верш Рэдзьярда Кіплінга «Калі», абвінаваціўшы паэта ў расізме.

Фота: Facebook.

Твор нобелеўскага лаўрэата па літаратуры замянілі на верш «Я падымаюся» амерыканскай паэткі і грамадзянскай актывісткі Маі Энджэлоў.

Прадстаўніца студэнцкай рады Сара Хан выказалася ў фэйсбуку.

«Мы лічым, што Кіплінг з'яўляецца ўвасабленнем супрацьлеглага свабодзе, вызваленню і правам чалавека. Усяго таго, за што мы выступаем як студэнцкая рада», — лічыць актывістка.

Пры гэтым да самога верша «Калі» ў студэнтаў прэтэнзій няма.

Незадаволенасць выклікалі іншыя творы паэта.

Паводле Сары Хан, Кіплінг з'яўляецца «ўсеагульна вядомым аўтарам расісцкага верша «Цяжар белага чалавека» і многіх іншых твораў, якія апраўдваюць дзеянні Брытанскай імперыі ў Індыі і зневажаюць людзей розных этнічных груп».

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера