Знайсці
19.07.2018 / 20:4112РусŁacБел

Як выглядае абноўлены стадыён «Дынама», на якім згулялі першы з 2012 года сапраўдны матч ФОТАРЭПАРТАЖ

Сёння на абноўленым стадыёне «Дынама» адбыўся матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж мінскім «Дынама» і ірландскім Дэры Сіці. Гэта першы матч, які правялі мінчукі на стадыёне з моманту пачатку рэканструкцыі ў 2012 годзе.

Нагадаем, у першым матчы ў гасцях мінчукі перамаглі з лікам 2:0, што рабіла іх фаварытамі па выніках двухматчавага супрацьстаяння.

Футбалісты мінскага «Дынама» на абноўленай дынамаўскай арэне прапусцілі гол ужо на 7-й хвіліне пасля ўдару Алістара Роя.

У сярэдзіне першага тайма Аляксандр Сачыўка аднавіў раўнавагу ў ліку. Пасля перапынку гаспадары валодалі ініцыятывай, але на 75-й хвіліне празявалі контратаку, і Ронан Хэйл забіў пераможны мяч - 2:1 на карысць гасцей.

Такім чынам па выніку двух гульняў мінчукі выйшлі ў другі раўнд. Наступным супернікам «Дынама» будзе пераможца пары «Дынама» (Тбілісі, Грузія) — «Дунайская Стрэда» (Славакія).

Nn.by, фоты: Волі Афіцэравай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930