Знайсці
19.07.2018 / 16:483РусŁacБел

Робатаў-тараканаў рыхтуюць для агляду рухавікоў самалётаў

Кампанія Rolls-Royce прадэманстравала сваю новую распрацоўку — прататыпаў маленькіх робатаў-тараканаў, якіх можна будзе выкарыстоўваць для агляду ўнутры авіяцыйных рухавікоў, каб выявіць і ліквідаваць няспраўнасці, паведамляе CNBC.

Фота: CNBC.

Па словах прадстаўніка Rolls-Royce Джэймса Кэла (James Kell), мініяцюрная тэхналогія дапаможа павысіць якасць тэхнічнага абслугоўвання самалётаў, паскорыўшы працягласць агляду і ўстараніўшы неабходнасць зняцця і разборкі рухавіка для правядзення праверкі яго стану.

Малюсенькія робаты дапамогуць інжынерам зэканоміць час пры аглядзе. «Калі б мы гэта рабілі звычайным спосабам, гэта заняло б у нас пяць гадзiн; з маленькімі робатамі гэта можа заняць пяць хвілін», — дадаў ён.

Таксама спецыялісты Rolls-Royce працуюць над стварэннем робатаў-змей, якія будуць дастаткова гнуткімі для перамяшчэння па рухавіку ў якасці эндаскопа. Яны будуць пранікаць праз камеру згарання, выяўляць пашкоджанні і выдаляць рэшткі смецця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера