Даслаць навіну
Знайсці
21.07.2018 / 10:17 3

Стваральнік сеткі грузінскага фастфуду распавёў, які вынік атрымаў ад рэкламы на «НН»

Журналісткі з Рэдакцыі Нівы/Ніны разам з Gruzin.by зладзілі сумесны прагляд паўфіналу ЧС па футболе. Лёгкі, вясёлы і смачны рэпартаж у выніку набраў больш за 12 000 праглядаў. Задаволеныя ўсе: дзяўчаты добра правялі час за размовамі пра футбол і дэгустацыяй грузінскай ежы, а Gruzin.by атрымаў замовы ад нашых чытачоў, якія няроўна дыхаюць да хачапуры і хінкалі.

Павялічыць выяву

Журналісткі Нівы/Ніны Кацярына Карпіцкая, Наталля Тур і Настасся Роўда. 

Тое вынікае з размовы з дырэктарам сеткі грузінскага фастфуду Юрыем Кустам, якога мы распыталі пра стратэгію прасоўвання брэнда і кейс з «Нашай Нівай».

НН: Часам кампаніі кажуць, што ім рэклама непатрэбная. Маўляў, усё і без таго «акей», кліенты ёсць, можна працаваць і так. Навошта вам рэклама?

ЮК: Я ўвогуле не разумею, як можна казаць, што «рэклама непатрэбная». Гэта пытанне з серыі «Навошта чалавеку кісларод?» Як без яго?

НН: Сёння безліч пляцовак, дзе можна змяшчаць рэкламу. Чаму «Наша Ніва»?

ЮК: Мы размяшчаемся не толькі на «Нашай Ніве». Літаральна цяпер даём інтэрв’ю на «Пра бізнэс» і ўключаем кантэкстную рэкламу. Мы бачым сэнс у тым, каб паступова запускаць дастаўку. Каб не апынуцца ў сітуацыі, калі пра цябе піша koko.by, а ты касячыш, усё стапарыцца, кухня ў паніцы, кур’ер не ведае, куды бегчы, а кол-цэнтр не разумее, як афармляць замовы. То бок я хачу развівацца няспешна і планамерна.

Я і раней ведаў, што NN.by — добры партал. Прыкладна ўяўляў, які атрымаю вынік ад рэкламы, бо мы ўжо размяшчаліся два ці тры гады таму. Я разумею, што атрымліваю за тыя грошы, што вы прапаноўваеце, і гэта дакладна таго варта. Вы, у пэўным сэнсе, добрая прыступка для нас у набіранні абаротаў.

Тое, што рэклама на беларускай мове, дык чаму б і не?

Калі зірнуць па Similarweb, то ў «НН» — 2 мільёны візітаў у месяц і 39% адмоў. У параўнанні з мінскімі парталамі гэта выдатныя лічбы.

Мне вельмі спадабалася прапанова. І што я чакаў, тое і атрымаў.

НН: Што для вас эфектыўная рэклама?

ЮК: Мне здаецца, што кантэкстная рэклама — самая танная, якая можа быць на сёння, і эфектыўная. Але калі казаць пра супрацу з «Нашай Нівай», то тут трэба адзначыць, што акрамя кліентаў, якіх вы нам дасце адразу і якія са старту адаб’юць рэкламу, вы яшчэ зробіце важную рэч для Гугла, для прасоўвання — «залатую спасылку». Тое, што вы ставіце follow, а не nofollow-спасылку на нас — гэта крута. Вы дзеліцеся трафікам, дзеліцеся ранжыраваннем у Гугле. Тыя людзі, якія не разумеюць, навошта рэклама, 100% не разумеюць, пра што ідзе гаворка.

Таму агулам атрымаўся выдатны deal. Я меркаваў, што магло нешта змяніцца за апошнія некалькі год, але не — усё крута.

NN.by

5
ПанПалiцыянт / адказаць
21.07.2018 / 10:30
навошта гэта слова "кейс" суваць ва усе дыркi ?
5
)( / адказаць
21.07.2018 / 16:18
навошта тут "апынуцца" замест "аказацца"
3
Охтас / адказаць
21.07.2018 / 19:18
Ну и таки да. Фактически из вменяемых и нормальных сайтов про все и по политику и про тру лайф - тут Наша Нива без конкурентов. Один сайт раньше составлял конкуренцию в области политики, но они сделали свой выбор и сейчас выглядят как прошлогодний тофу на ярком солнце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31