Знайсці
19.07.2018 / 14:1814РусŁacБел

Мужчына, які тры ночы спальваў у печы труп сваёй маці, атрымаў тры гады калоніі

У Пінску абвясцілі прысуд па абвінавачванні 41-гадовага жыхара горада, які тры ночы спальваў у печы цела сваёй загінулай маці.

26 лютага абвінавачваны звярнуўся ў міліцыю з заявай аб знікненні без вестак яго маці: маўляў, у пачатку лютага 75-гадовая жанчына забрала свае рэчы і накіравалася ў невядомым напрамку.

Праваахоўнікі выказалі здагадку, што знікненне жанчыны можа мець крымінальны характар.

Пазней мужчына прызнаўся, што ў ноч на 4 лютага падчас сваркі ён штурхнуў маці, у выніку чаго яна стукнулася галавой аб сметніцу. Увечары ён пабачыў, што маці памерла. Тры ночы мужчына спальваў яе цела ў хатняй печы.

Першапачаткова ў дачыненні да абвінавачанага была распачата справа за забойства, але пазней яна была перакваліфікавана. У судзе ён паўстаў па абвінавачванні ў прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці, у наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання і ў здзек з трупа.

Суд прызнаў яго вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930