Знайсці
19.07.2018 / 13:5437РусŁacБел

Ізраіль становіцца афіцыйна яўрэйскай дзяржавай

Кнесет, парламент Ізраіля, прыняў закон, згодна з якім Ізраіль з гэтага часу з'яўляецца яўрэйскай дзяржавай.

У рамках закона, сярод іншага, паніжаецца статус арабскай мовы, што да гэтага часу была адной з афіцыйных моваў краіны.

У законе таксама гаворыцца, што Іерусалім — адзіная і непадзельная сталіца Ізраіля.

Арабскія дэпутаты кнесета асудзілі гэты закон, але прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху назваў яго прыняцце паваротным момантам

Паводле новага закона, які падтрымліваецца ўрадам краіны, Ізраіль — гістарычная радзіма яўрэйскага народа, які валодае выключным правам на нацыянальнае самавызначэнне на гэтай тэрыторыі.

Дэбаты ў кнесеце былі бурнымі і працягваліся больш за восем гадзін. За законапраект прагаласавалі 62 дэпутаты, супраць - 55.

Аднак некаторыя артыкулы законапраекта былі выдалены з яго канчатковай версіі з-за крытыкі з боку прэзідэнта і генеральнага пракурора Ізраіля. Так, адным з артыкулаў меркавалася ўзаконіць стварэнне чыста яўрэйскіх раёнаў або гарадкоў.

Арабы складаюць каля 20% 9-мільённага насельніцтва Ізраіля.

Згодна з існуючым заканадаўствам арабы карыстаюцца ўсімі правамі грамадзян Ізраіля, але пры гэтым яны часта скардзяцца на дыскрымінацыю і на тое, што дзяржава траціць менш на сацыяльныя патрэбы іх супольнасці ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя і прадастаўленне жылля. Па іх словах, арабы ў Ізраілі часта адчуваюць сябе грамадзянамі другога гатунку.

Няўрадавая арганізацыя «Адала», якая абараняе правы арабскага насельніцтва, назвала новы закон спробай дасягнуць этнічную перавагу пры дапамозе расісцкай палітыкі.

На мінулым тыдні Біньямін Нетаньяху выступіў у падтрымку закона. «Мы будзем і далей забяспечваць грамадзянскія правы ў ізраільскай дэмакратыі, але ў большасці таксама ёсць правы, і большасць прымае рашэнні», — сказаў прэм'ер-міністр.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930